Здатнасць

Захапленні Культура Нумары

200118

ТРАДЫЦЫІ «СОНЦАВАРОТУ»

Падчас Каляд у раённым Цэнтры культуры адбылося адкрыццё справаздачнай выставы народнага клуба майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Пралеска». Каля 40 умельцаў Стаўбцоўшчыны прадставілі свае мастацкія работы ў самых розных відах творчасці – разьбе па дрэве, лясной скульптуры, вышыванні, вязанні, пляценні з лазы і каранёў, саломапляценні, вырабе рэчаў з атласных стужак, газетных трубачак, джуту і тэкстылю, у жывапісе, батыку, графіцы, тэхніцы фоамірану, пап’е машэ…

Гасцей выставы сустра               калі ля калаўрота з вузельцамі жаданняў кіраўнік народнага тэатра мініяцюр «Полымя» Марыя Манцывода са Сцяпанам Камко. Аздаблялі атмасферу выставы ў народным стылі выступленні членаў народнай эстраднай студыі «Арыенцір» на чале з Наталляй Грынкевіч.

З прывітальным словам да майстроў і наведвальнікаў выставы звярнуліся намеснік начальніка ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль, дырэктар раённага Цэнтра культуры Ала Сушч.

Вынікі работы клуба за год падвяла кіраўнік народнага клуба майстроў «Пралеска» Іна Дрозд. Яна змяніла на гэтай пасадзе Аліну Халявінскую, якая была стваральнікам клуба, на працягу трох дзесяцігоддзяў яго кіраўніком і настаўнікам для многіх, у тым ліку і для Іны Дрозд. 11-гадовай дзяўчынкай Іна прыйшла некалі на заняткі да Аліны Антонаўны. Потым асвоіла не толькі саломапляценне, але і вышыўку, і ткацтва беларускіх паясоў. Іна Іванаўна, выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, у народным клубе майстроў народнай творчасці працавала тэхнікам, а цяпер стала яго кіраўніком. З вялікай удзячнасцю за актыўнасць у выставе называе яна тых майстроў Стаўбцоўшчыны, каго па праву лічаць масцітымі, – жывапісца Алега Новікава, мастачак Ірэну Зянько, Святлану Калкоўскую, Алену Кубрыну, майстра караняпластыкі Міхаіла Бычко, майстра вязання сурвэтак Алу Бабіцкую, вышывальшчыц Галіну Дошчачка, Алену Зуб, Людмілу Віцько, майстра графікі Наталлю Шуцілаву, аўтара лялек Галіну Біюць, рознабаковага майстра Ганну Мартыненка, умельцу валяння з воўны Людмілу Несцярук, майстра пацерак Вераніку Грынюк, умельцу вырабаў са стужак Наталлю Карповіч.

Так жа гасцінна, з радасцю, з удзячнасцю прымалі і тых майстроў, хто ўпершыню паўдзельнічаў у выставе «Сонцаварот». У ліку іх Павел Савіцкі, Ала Юшкевіч, Марыя Цялушка, Надзея Аляшкевіч, Вольга Балабан, Людміла Кавальчук, Ганна Бычынская, маці і дачка Таццяна і Кацярына Ефімовіч, Аляксандр Блатун, Вераніка Ганчарэнка, Наталля Карповіч, Вера Жарская, Ганна Грамыка, Тамара Новік, Ганна Рэва, Валянцін Вінярскі. Іх умельствы рэалізаваны ў самых розных відах творчасці, аб чым сведчаць прадстаўленыя аўтарскія работы. Новы каляндарны год абяцае быць багатым на выставы, фестывалі як у нашым раёне, так і за яго межамі. Майстроў запрашаюць праяўляць актыўнасць, разам сустракацца, выязджаць на творчыя мерапрыемствы. Да слова, кожны аўторак у народным клубе майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Пралеска» ў 15 гадзін праводзяцца майстар-класы па розных відах творчасці. Усе жадаючыя могуць стаць іх удзельнікамі.

Выстава «Сонцаварот» у раённым Цэнтры культуры будзе працаваць цэлы месяц. Кожны можа зайсці і паглядзець на творчасць умельцаў Стаўбцоўшчыны.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ЗАНЯТКІ ВЫЗНАЧЫЛІ ПРАФЕСІЮ

Выкладчыкі мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй і Ірэна Зянько, развіваючы мастацкія здольнасці дзяцей, матывуючы іх да ўдзелу ў розных конкурсах, фестывалях, галоўнай задачай ставяць і арыентацыю іх на выбар прафесіі, і падрыхтоўку выхаванцаў да здачы ўступнага экзамену па выяўленчым мастацтве ў навучальныя ўстановы мастацкага профілю.

Пераважная большасць дзяцей, якія закончылі мастацкае аддзяленне, выбіраюць прафесію, звязаную з далейшым прымяненнем сваіх здольнасцяў.

Вось толькі некалькі прозвішчаў выпускнікоў, для каго заняткі ў школе мастацтваў дапамаглі выбраць прафесію і паспяхова паступіць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Валерыя Дзіканава з’яўляецца студэнткай Варшаўскага ўніверсітэта, рыхтуецца стаць архітэктарам. Дзіяна Чарнец як пераможца творчага конкурсу без уступных экзаменаў была залічана студэнткай Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта прамысловых тэхналогій і дызайну па спецыяльнасці дызайнер інтэр’ера Ксенія Высоцкая пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў у Польшчы з’яўляецца аспіранткай Акадэміі мастацтваў у Іспаніі. Бажэна Звыцэвіч вучыцца ў Акадэміі мастацтваў у польскім горадзе Вроцлаў, атрымлівае спецыяльнасць мастака-графіка. Гэты спіс можна працягваць – многія выпускнікі мастацкага аддзялення атрымліваюць творчыя спецыяльнасці, звязаныя з прымяненнем іх здольнасцяў як мастакоў, у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах нашай краіны.

Паспяховыя паступленні выпускнікоў, атрыманне імі запатрабаваных новых цікавых прафесій з’яўляюцца стымулам для выкладчыкаў працягваць прафарыентацыйны накірунак, мэтанакіравана рыхтаваць вучняў да паспяховай здачы экзаменаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *