Зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты Мінаблсавета

Выборы - 2018 Нумары

Кандыдатамі ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета зарэгістраваны 153 з 166 вылучэнцаў, што складае 92,17%, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аблвыбаркаме.

Выбары ў Мінаблсавет пройдуць у 60 акругах. У сярэднім конкурс на адзін дэпутацкі мандат складае 2,6 прэтэндэнта. У працэсе рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты адмову атрымалі 12 чалавек.

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Мінаблсавета адзін суб’ект для вылучэння выкарыстаў 91 прэтэндэнт, два – 62. Пераважна вылучэнне ажыццяўлялася грамадзянамі шляхам збору подпісаў. Таксама ў ліку кандыдатаў вылучаныя працоўнымі калектывамі і палітычнымі партыямі. Найбольшае прадстаўніцтва сярод 32 зарэгістраваных партыйных кандыдатаў у Ліберальна-дэмакратычнай партыі (16). Сем з’яўляюцца членамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), пяць – Камуністычнай партыі Беларусі, па адным – Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БНФ і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

У ліку кандыдатаў 47 жанчын. Восем прадстаўнікоў – ва ўзросце да 30 гадоў. У разрэзе сфер дзейнасці сярод патэнцыйных дэпутатаў аблсавета пераважаюць работнікі адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя (26,14%), прамысловасці, транспарту, будаўніцтва (13,07%), прадпрымальнікі (12,42%).

Кожны з кандыдатаў у Мінскі абласны Савет дэпутатаў мае права на адно бясплатнае выступленне (не менш за 3 хвіліны) у эфіры радыёстанцыі «Мінская хваля». Эфірны час для выступленняў па радыё будзе прадастаўлены па рабочых днях з 22 студзеня па 12 лютага, пачынаючы з 18.00.

Пасля рэгістрацыі кандыдаты маюць права прыступаць да вядзення перадвыбарнай агітацыі, якая працягнецца да 17 лютага ўключна. Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі вызначаны месцы для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў, а таксама памяшканні для арганізацыі сустрэч з кандыдатамі ў дэпутаты і іх даверанымі асобамі.

У Мінскай вобласці працуюць 247 тэрытарыяльных выбаркамаў абласнога, раённага, гарадскога, пасялковага і сельскага ўзроўняў. Сфарміравана 60 акруговых выбаркамаў па выбарах у Мінскі абласны Савет дэпутатаў. Усяго ўтвораны 991 участак для галасавання.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *