Актывістаў сабраў з’езд «Белай Русі»

Нумары Тэма тыдня

19 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў ІІІ з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», якое адзначыла 10-годдзе з дня заснавання. Дэлегатам ад нашага раёна была старшыня раённай арганізацыі гэтага аб’яднання, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль. Мы папрасілі яе расказаць аб гэтым форуме і прынятых на ім рашэннях.

– На з’езд сабралася больш за 400 дэлегатаў, – дзеліцца ўражаннямі Святлана Жыбуль. – Самай прадстаўнічай была дэлегацыя Мінскай вобласці – ў складзе 71 чалавека. У рабоце форуму прыняла ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, якая агучыла прывітальнае слова кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі да ўдзельнікаў форуму. Бралі ўдзел таксама члены ўрада і парламентарыі. Справаздачу аб рабоце за апошнія пяць гадоў зрабіў старшыня РГА «Белая Русь» Аляксандр Радзькоў. Адзначана, што ў апошнія гады рады гэтага грамадскага аб’яднання павялічыліся на 44 тысячы чалавек, цяпер грамадскае аб’яднанне налічвае па ўсёй Беларусі больш за 8 тысяч пярвічных арганізацый. У іх ліку 68 пярвічак у нашым раёне. Аб справах «Белай Русі» расказала не толькі справаздача старшыні, але і відэафільм. Дзейнасць гэтага грамадскага аб’яднання, якое стала, як адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, ядром здаровых і канструктыўных сіл, накіравана на згуртаванне беларускага грамадства на аснове нацыянальных інтарэсаў, культурных і духоўных каштоўнасцяў беларускага народа, фарміраванне палітычнай свядомасці грамадзян у вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэнне грамадскай падтрымкі палітыкі нашай дзяржавы.

Форум даў магчымасць актывістам «Белай Русі» пераняць вопыт работы, падзяліцца планамі, інавацыямі. З’езд прыняў новую рэдакцыю Статута і Праграмы РГА «Белая Русь». Вызначаючы прыярытэтныя задачы, прынята калегіяльнае рашэнне, што дзейнасць гэтага грамадскага аб’яднання будзе і надалей накіравана на падтрымку палітычнага курсу кіраўніка дзяржавы. Адбыліся выбары новага старшыні грамадскага аб’яднання. Ім стаў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. З’езд даў імпульс на актывізацыю работы пярвічных арганізацый, на творчыя ініцыятывы і праекты.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *