Служаць Беларусі

Міліцэйскі веснік Нумары

image_pdfimage_print

Прозвішчы асобных супрацоўнікаў міліцыі гучалі  на нядаўнім раённым Свяце працы сярод шматлікіх прадстаўнікоў вытворчасці, будаўніцтва, сферы паслуг, інтэлігенцыі.

Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта  адзначаны заслугі старшага пашпартыста аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Марыі Шыманскай. Жанчына на адным і тым жа ўчастку добрасумленна працуе на працягу амаль чатырох дзясяткаў гадоў. Падзякай узнагароджаны старшы інспектар групы тылавога забеспячэння Вячаслаў Цярлецкі – у тым ліку дзякуючы і яго намаганням міліцыя раёна сёлета «прырасце» прыбудовай і значна расшырыць свае плошчы.

Ад калектыву міліцыі на раённую Дошку гонару занесена фота намесніка начальніка аддзела ДАІ – начальніка МРЭА ДАІ Аляксандра Вайтовіча. У органах правапарадку ён бездакорна служыць больш за 15 гадоў, набыў павагу і аўтарытэт калегаў. МРЭА штодзённа абслугоўвае каля 300 зваротаў, звязаных з рэгістрацыяй і зняццем з уліку транспартных сродкаў, здачай экзаменаў на атрыманне вадзіцельскага пасведчання.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *