Я чакаю цябе, мама…

Нумары Увага - дзецям

Дзяцінства – той перыяд, калі фарміруюцца фундаментальныя якасці асобы, сістэма каштоўнасцяў, аснова для гарманічных адносін з навакольным светам. Але ўсё гэта магчыма толькі ў атмасферы бацькоўскай ласкі і любові.

У нашай краіне прыярытэт ва ўладкаванні дзіцяці, якое засталося без апекі бацькоў, маюць кроўныя родзічы. Калі ж іх няма ці яны не могуць узяць на сябе абавязкі па доглядзе такога дзіцяці, яно можа быць перададзена на выхаванне ў замяшчальную сям’ю. Гэта сям’я ўсынавіцеляў, апекуноў ці прыёмная сям’я.

Толькі сям’я можа даць магчымасць дзіцяці адаптавацца ў грамадстве і застаецца апорай чалавеку на ўсё жыццё. І таму лепшы спосаб дапамагчы дзіцяці-сіраце – узяць яго на выхаванне ў сям’ю. Увага, любоў, якія звернуты да дзіцяці, – лепшыя «вітаміны росту», аснова маральнага выхавання, залог яго паспяховай будучыні. Калі ў вас ёсць нерастрачаны запас душэўнай цеплыні, увагі і клопату і вы гатовы падарыць яго дзіцяці, запрашаем вас стаць прыёмнымі бацькамі. Жадаючых прыняць у сваю сям’ю дзіця чакаем па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, д. 28, к. 2. Тэлефануйце: 7-49-56, 7-83-18.

Іна ГАПАНОВІЧ,педагог-псіхолаг «СПЦ Стаўбцоўскага раёна»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *