Грамадства

Нумары Соцыум

СВЯТОГА ДЗЕЙСТВА ТАІНСТВА

Стаўбцоўскі цэнтр народнай творчасці паспяхова працуе па вяртанні ў наша жыццё спрадвечных хрысціянскіх традыцый.

На Хрышчэнне Гасподняе дырэктар цэнтра Марына Халецкая запрасіла настаяцеля Свята-Георгіеўскага храма у пас. Наваколасава іерэя Сергія Бегіяна для асвячэння вады. Перад гэтым супрацоўнікі цэнтра развесілі аб’явы ў Яблынаўцы, дзе размешчаны Цэнтр творчасці, і ў суседніх вёсках. Людзі з вялікай радасцю адгукнуліся і прыйшлі на водасвятны малебен. Падалі запіскі аб здароўі сваіх родных. Айцец Сергій доўга маліўся, здзейсніў чын асвячэння вады. Звярнуўся да прысутных з пропаведдзю, расказаў аб гісторыі вялікага хрысціянскага свята – Хрышчэння Гасподняга, заклікаў людзей не забываць аб сваёй душы, маліцца, удзельнічаць у царкоўных богаслужэннях і таінствах Царквы.

Па просьбе калектыву гэтай установы культуры свяшчэннік здзейсніў чын асвячэння Цэнтра творчасці.

Ва ўсіх застаўся прыўзняты, радасны настрой. Супрацоўнікі цэнтра атрымалі шмат удзячных слоў ад вяскоўцаў, яны выказалі просьбу, каб і надалей у вялікія святы захоўвалася традыцыя запрашаць свяшчэнніка і праводзіць малебны.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ХРЫШЧЭНСКІЯ СУСТРЭЧЫ

У новым годзе першая сустрэча ў клубе «Жывое слова» прайшла пад знакам ражджэственскіх святаў у кафедральным саборы святой праведнай Ганны.

Штомесячныя пасяджэнні ў клубе праходзяць з удзелам благачыннага Аляксандра Марцінчыка і, як правіла, у сценах тэрытарыяльнага цэнтра. Але некалькі разоў на год, падчас вялікіх святаў, сустрэчы з пажылымі людзьмі ладзяцца непасрэдна ў храме. Айцец Аляксандр з радасцю прыняў гасцей – пазнаёміў іх з нядзельнай школай для дзяцей, выстаўкай дзіцячых работ і арганізаваў ражджэственскі пачастунак. Члены клуба, дарэчы, таксама не засталіся ў даўгу – падрыхтавалі сувеніры на памяць. Яны, стараннямі благачыннага, мелі на працягу многіх гадоў супрацоўніцтва сустрэчы з рознымі святарамі, якія служаць у храмах раёна.

– Колькасць членаў клуба за апошнія гады вырасла амаль у тры разы, – падкрэслівае загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Сяргей Есіс.

Згодна са штогадовай традыцыяй, валанцёры аддзялення правялі акцыю «Ражджэственская паштоўка» – наведалі з віншаваннямі адзінокіх пажылых жыхароў Стоўбцаў, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні. А на базе клуба «Гады – не бяда», які працуе пры гэтым жа аддзяленні, прайшлі «Хрышчэнскія сустрэчы». З калядкамі ды шчадроўкамі завіталі ў тэрытарыяльны цэнтр работнікі Стаўбцоўскага раённага цэнтра народнай творчасці. Тэатралізаванае дзейства праходзіла з удзелам кіраўніка раённага цэнтра народнай творчасці Марыны Халецкай і майстра-фалькларыста Алы Янскай, а таксама членаў гурта «Яблынька» – Мікалая Бурдзеева, Алы Юшкевіч, Валянціны Рабацько. Ім падпявала і падтанцоўвала ўся зала.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ЦАНІЦЬ – ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ

Добраахвотны рух сталічнага храма іконы Божай Маці «Усецарыца» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з чэрвеня 2017 года распачаў праект «Цаніць – значыць жыць». У рамках яго створаны ўнікальны інтэрнэт-рэсурс для арганізацыі сумеснай духоўнай і псіхалагічнай дапамогі асобам, якія аказаліся ў крызіснай сітуацыі і знаходзяцца на грані суіцыду. Аналагаў такога сайта, створанага пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і Беларускай Праваслаўнай Царквы, у Рэспубліцы Беларусь не існуе. Беларускі інтэрнэт-рэсурс створаны сіламі Сінадальнага аддзела і пры падрымцы спецыяліста Міністэрства аховы здароўя ў верасні 2017 года да Сусветнага дня прадухілення суіцыдаў і размешчаны па даменным імені http://stopsuicide.by.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *