Што маем – не шануем…

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

Засталося зусім мала часу да пачатку веснавых палявых работ.

Па вопыце мінулых гадоў можна смела сказаць, што аснова паспяховага правядзення пасяўной – поўная «боегатоўнасць» сельгастэхнікі.

Улічваючы гэта, Камітэт дзяржкантролю вывучыў, як выконваюцца ў гаспадарках вобласці патрабаванні ДАСТ 7751-2009 «Тэхніка, якая выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы» па пастаноўцы на захоўванне тэхнікі, якая часова не выкарыстоўваецца. На жаль, у кожнай з наведаных 18-ці гаспадарак 9-ці раёнаў вобласці ўстаноўлены парушэнні і недахопы.

Не падрыхтаванай да захоўвання ў міжсезонны перыяд аказалася тэхніка ў ААТ «Валожынскі льнокамбінат» Валожынскага раёна, ААТ «ДАК-Агра» Барысаўскага раёна, ААТ «Заскавічы» Маладзечанскага раёна, КСУП «Лагавішча-Агра», ААТ «Уздзенскі» і ААТ «Ліцвяны-Агра» Уздзенскага раёна. Тэхніка не ачышчана, не памыта, не на падстаўках і не загерметызавана, на ёй не зняты ўтулачна-ролікавыя ланцугі, акумулятарныя батарэі, шлангі гідрасістэм, тэнты, насеннеправоды, нажы і т. п.

Усім парушальнікам Камітэт накіраваў рэкамендацыі па ўхіленні парушэнняў, але кантроль будзе прадоўжаны.

Упраўленне кантролю за работай АПК Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *