Імкненне да перамогі

Адукацыя Нумары

ПЯЦЬ ДЫПЛОМАЎ ПЕРАМОЖЦАЎ

Каманда нашага раёна вярнулася з інтэлектуальных спаборніцтваў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У складзе каманды было 14 вучняў, пяць з іх атрымалі дыпломы пераможцаў.

Дыпломам І ступені па рускай мове і літаратуры ўзнагароджаны дзявяцікласнік СШ № 3 Дзмітрый Суднік (настаўнік Я. Б. Богуш). Таксама па гэтым прадмеце дыплом ІІ ступені заваявала дзесяцікласніца СШ № 2 Яна Гамза (настаўнік Ж. М. Ганчар). Дыплом ІІІ ступені па рускай мове і літаратуры атрымала вучаніца СШ № 3 Дар’я Тулейка. Дар’я – васьмікласніца, а выступала на алімпіядзе за 9 клас і атрымала такі высокі вынік.

Дыплом ІІІ ступені прывёз з алімпіяды дзясяцікласнік гімназіі № 1 Андрэй Калоша (настаўнік А. В. Нашчынец). Дыплом такой жа вартасці па грамадазнаўстве заваявала дзесяцікласніца СШ № 2 Анастасія Белавусава (настаўнік М. М. Пархімовіч).

Тыя з вучняў, якія ўвойдуць у каманду Мінскай вобласці, будуць абараняць гонар Міншчыны на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

 

НА ФЕСТЫВАЛЬ ДАСЛЕДЧЫКАЎ

Рыхтуецца правядзенне раённага этапу адкрытага фестывалю работ даследчага характару дзяцей дашкольнага ўзросту (ад 5 да 7 гадоў) і малодшых школьнікаў (1-4 класы) «Я – даследчык». Фестываль пройдзе 26-27 студзеня.

Дашкольнікаў прыме новы дзіцячы сад № 8, дзе ўдзельнікі конкурсу з усяго раёна могуць у выдатных умовах абараніць свае даследчыя работы.

Вучняў-пачаткоўцаў з іх даследчымі работамі гасцінна прыме гімназія № 1.

Настаўнікі сумесна з бацькамі рыхтуюць юных даследчыкаў да фестывалю. Камусьці з дзяцей, у каго будуць самыя цікавыя работы, пашчасціць прыняць удзел у абласным этапе даследчага конкурсу.

Аксана ДАВЫДЗЕНКА,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *