Спартыўныя баталіі

Нумары Спорт

ЗІМОВЫ ФУТБОЛ

Калі футбольныя палі пакрыты снегам, то спартсменамі запатрабаваны залы і спартыўныя пляцоўкі. А магчымасці нашага ФАКа дазваляюць праводзіць у Стоўбцах спаборніцтвы і абласнога, і рэспубліканскага маштабу.

Так, у занальным турніры па міні-футболе за перамогу змагаліся каманды Стоўбцаў, Дзяржынска, Нясвіжа, Клецка і Капыля. Нашы майстры «малога футбола» занялі другое месца. Ёсць у стаўбцоўскага «Нёмана» шанц стаць уладальнікам Кубка Беларусі па футболе. Адолеўшы каманду «Вікторыя» з Бабруйска з лікам 6:5, нашы футбалісты рыхтуюцца да адказнага паядынку з «Будаўніком» (Чэрвень), які адбудзецца ў Мінску.

А ў зале Стаўбцоўскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу праводзяцца таксама сустрэчы на Кубак раёна па міні-футболе. Наперадзе паўфінальныя гульні, сустрэнуцца каманды РАНС – ДЮСШ і зборная Стоўбцаў – «Хатава».

 

ЗА ШАШАЧНАЙ ДОШКАЙ

Шашкі – гэта папулярны від спорту, дзе тон у спаборніцтвах задаюць і стаўбчане. Сваё ўменне наша каманда пацвердзіла на турніры ў Мар’інай Горцы. Зборная Стаўбцоўшчыны ўступіла толькі калектыву гаспадароў спаборніцтваў і адолела іншыя моцныя каманды вобласці. У выніку – другое прызавое месца. За нашу зборную каманду па шашках выступалі спрактыкаваныя спартсмены Казімір Лаўрыновіч, Анатоль Казлоўскі, Яўген Бірукоў, Таццяна Дзеніс.

А ў раённым турніры, арганізаваным пярвічкай ветэранаў фізкультуры і спорту, змаглі праявіць уменне ўсе жадаючыя. Масавым абяцае быць і традыцыйны турнір да Дня абаронцаў Айчыны.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *