Акрэдытаваны наглядальнікі

Выборы - 2018 Нумары

Выбарчыя камісіі акрэдытавалі 10,5 тысячы нацыянальных наглядальнікаў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання. Аб гэтым у сваім відэазвароце паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Больш за ўсё наглядальнікаў акрэдытавана ад БРСМ, РГА «Белая Русь», Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Да выбараў праяўляюць цікавасць і замежныя дыпламаты, якія працуюць у Беларусі. Ім дазволена весці кароткатэрміновае назіранне за галасаваннем і падлікам галасоў. У ЦВК ужо акрэдытаваны 24 замежныя дыпламаты – работнікі пасольстваў Расіі, ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі.

Доўгатэрміновыя міжнародныя місіі звычайна працуюць у Беларусі падчас прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарчых кампаній, аднак склалася традыцыя, што замежным дыпламатам, акрэдытаваным у краіне, прадастаўлена права весці кароткатэрміновае назіранне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Напрыклад, у 2010 годзе дыпламатам было выдадзена 50 акрэдытацыйных пасведчанняў, у 2014 годзе – 15.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *