100 лепшых распрацовак для розных галін эканомікі

Нумары Соцыум

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сфарміруе топ-100 лепшых распрацовак 2017 года – Года навукі для розных галін эканомікі, паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.

«У нас склалася традыцыя пры падвядзенні вынікаў года вызначаць топ-10 найбольш значных навуковых дасягненняў. Мы гэтымі днямі ўжо абнародавалі топ-10 распрацовак за 2017 год. Цяпер фарміруем топ-100 па выніках мінулага года для розных галін эканомікі», – сказаў Уладзімір Гусакоў.

Сярод топ-10 рэзультатаў дзейнасці вучоных НАН Беларусі за 2017 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў – распрацоўка малагабарытнага мабільнага суперкамп’ютара для апрацоўкі вялікіх масіваў даных і вырашэння задач высокадакладнага мадэлявання і праектавання, устанаўленне малекулярнага механізма падаўлення імунітэту чалавека мікабактэрыямі Mycobacterium tuberculosis у мэтах стварэння супрацьтуберкулёзных прэпаратаў новага пакалення, метадалогія канверсавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю і стварэнне першага поўнага беларускага лінгвістычнага даведніка, а таксама адкрыццё ў Палессі ўнікальных для сусветнай гістарычнай навукі славянскіх паселішчаў.                    

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *