Плюс на полі і на ферме – плюс у кашальку

Нумары Улада. Слова. Справа

270118a

У Аталезскім сельскім Доме культуры адбылася сустрэча старшыні райвыканкама Юрыя Горлава з працоўным калектывам СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Вялася шчырая размова, падчас якой былі закрануты не толькі працоўныя, а і іншыя жыццёва важныя пытанні. Спачатку намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Іван Загдай азнаёміў прысутных з паказчыкамі работы сельскагаспадарчай галіны раёна, падкрэсліўшы пры гэтым, што забеспячэнне харчовай бяспекі краіны з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай і аграрнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Наш раён у ліку буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў вобласці. За апошнюю пяцігодку сельгасарганізацыямі павялічана вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі на 14,6 працэнта. Выканалі прагнозныя паказчыкі ААТ «Каганец», «Вішнявецкі-агра», «Вялікі Двор», «Агранёманскі», ААТ «Налібакі Агра» і ТАА «СЖК «Налібакі». Не знізілі паказчыкаў да ўзроўню мінулага года дзевяць сельгаспрадпрыемстваў. Ад гаспадарчай дзейнасці атрыманы чысты прыбытак у суме 11,6 мільёна рублёў.

Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, спрацавалі летась работнікі СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» у цэлым няблага. Рост вытворчасці валавой прадукцыі ў гаспадарцы склаў 106 працэнтаў. Ёсць пэўныя поспехі ў раслінаводчай галіне. Жывёлаводы паступова набліжаюцца да пяцітысячнага рубяжу па надоях малака ад каровы, і пераадолець гэты рубеж ім сёлета па сіле. Трэба толькі пастарацца. Юрый Мікалаевіч засяродзіў увагу працаўнікоў філіяла і на праліках у іх рабоце, якія не дазволілі дасягнуць вышэйшых вынікаў.

Сёлета кіраўніцтвам сельскагаспадарчага філіяла будзе больш удзелена ўвагі тэхналогіі вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы і кармавой базе. Працягнецца будаўніцтва і рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў, што дазволіць гаспадарцы развівацца далей і мець прырост у вытворчасці прадукцыі. Павялічыць прадукцыйнасць дойнага статка хутка немагчыма, для гэтага патрэбен час. А вось павысіць дабрабыт людзей, выплачваць ім дастойную заработную плату можна, і менавіта за кошт продажу перапрацоўшчыкам малака самай высокай якасці. Дзеля гэтага не трэба ўкладваць вялікія сродкі, запатрабаваны сумленная праца і строгі кантроль. У   ААТ «Вялікі Двор» і ТАА «СЖК «Налібакі» сярэднямесячная зарплата складае тысячу рублёў. Людзі зарабілі гэтыя грошы. Мець такія зарплаты па сіле ўсім калектывам. Адзначалася, што кожны месяц гаспадарка страчвае на гатунковасці малака прыкладна 24 тысячы рублёў, бо розніца ў цане паміж вышэйшым гатункам і «экстрай» адчувальная. Частку гэтых грошай кіраўніцтву можна было б накіраваць таксама на закупку запасных частак для сельгастэхнікі, набыццё мінеральных угнаенняў і інш. Таму не толькі спецыялісты галіны павінны пастаянна кантраляваць работу жывёлаводаў на фермах, а таксама бухгалтарская і эканамічная службы прымаць самы непасрэдны ўдзел у гэтай справе, выязджаць у вытворчыя падраздзяленні і знаёміць людзей з паказчыкамі іх работы. Усім трэба старацца падтрымліваць парадак на вытворчых аб’ектах, берагчы тэхніку.

Напрыканцы сустрэчы Юрый Мікалаевіч звярнуўся да прысутных са словамі: «Усё ў вашых руках. Трэба шчыра працаваць, і тады ўсё будзе добра. Тым больш, што вы ўжо даказалі, што дасягненне высокіх паказчыкаў вам па сіле. У гаспадарцы ёсць нявыкарыстаны патэнцыял, добрыя спецыялісты, працавіты калектыў. Але яшчэ ёсць куды рухацца, таму трэба сабрацца, умацаваць дысцыпліну і імкнуцца да новых вяршынь. Перад працаўнікамі сельскагаспадарчай галіны раёна сёлета і ў наступныя гады пастаўлены няпростыя задачы, і іх трэба выконваць. Думаю, што ўсе разам мы справімся і наш раён будзе мець яшчэ вышэйшы рэйтынг не толькі ў вобласці, а і ў рэспубліцы».

Напрыканцы старшыня райвыканкама адказаў на пытанні. Вяскоўцы выказалі падзяку за замену водаправода, але якасць пітной вады нездавальняючая. Юрый Мікалаевіч даручыў супрацоўнікам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі разабрацца ў гэтай справе і правесці маніторынг стану пітной вады. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што на нарадзе ў райвыканкаме разглядалася пытанне аб асфальтаванні дарог. Сёлета запланавана замяніць на новае пакрыццё ўчастак дарогі ў Апечках. Падобная сітуацыя склалася і ў Аталезі, дзе таксама ў перспектыве будзе зроблена новае дарожнае палатно. Аб’ёмы ўжо вызначаны і падмацаваны фінансава.

Гэтыя і іншыя праблемы таксама трымаюць на кантролі дэпутаты Шашкоўскага сельскага Савета. Нераўнадушна адносяцца да праблем вясковых людзей кіраўнікі і спецыялісты, якія працуюць у гарадскіх арганізацыях, а пражываюць на тэрыторыі сельсавета. Яны звяртаюцца з запытамі ў раённы выканаўчы камітэт, па ўзнятых імі пытаннях затым прымаюцца адпаведныя рашэнні.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *