Валанцёры запатрабаваны

Выборы - 2018 Нумары

У працэсе падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі актывісты раённай арганізацыі БРСМ пазнаёміліся з этыкай адносін з людзьмі з інваліднасцю, каб стварыць для іх на выбарчым участку максімальна камфортныя і безбар’ерныя ўмовы.

На Міншчыне гэтаму пытанню нададзена асаблівая ўвага (сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Мінскага абласнога Савета – два чалавекі, якія перасоўваюцца на інваліднай калясцы), таму ў абласным выканаўчым камітэце быў арганізаваны семінар-вучоба для валанцёраў. Удзел у ім узялі старшыні грамадскіх арганізацый – абласной арганізацыі інвалідаў Ганна Гарчакова і абласной арганізацыі інвалідаў па зроку Святлана Сянько.

– Падчас семінара-вучобы мадэліраваліся сітуацыі, як дабрацца да выбарчага ўчастка і трапіць унутр яго (пры адсутнасці пандуса) тым выбаршчыкам, якія перасоўваюцца на інваліднай калясцы або, да прыкладу, слаба бачаць. Разам з практычнымі навыкамі ўвага валанцёраў была звернута на важнасць камунікацыі з гэтымі людзьмі, – адзначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *