Экзамены ў 5-я класы гімназій адменены

Адукацыя Нумары

Экзамены ў 5-я класы гімназій у Беларусі адменены. Гэта прадугледжана ўказам нумар 30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучання ў іх», які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 студзеня.

Указам устанаўліваецца, што набор у 5-я класы гімназій будзе ажыццяўляцца без правядзення ўступных іспытаў. Усе вучні, якія завершаць навучанне ў 4-м класе гімназіі, змогуць прадоўжыць навучанне ў 5-м класе гэтай жа гімназіі.

Адмена экзаменаў дасць магчымасць зняць неапраўданую псіхалагічную і эмацыянальную нагрузку на вучняў пачатковых класаў, што ў цэлым будзе садзейнічаць захаванню іх здароўя.

Пры прыёме ў 5-я класы гімназій-каледжаў мастацтваў конкурсны адбор па выніках праверкі творчых здольнасцяў захоўваецца.

Такі падыход прадаставіць магчымасць навучання ў гэтых гімназіях найбольш таленавітым дзецям, якія маюць прыродныя задаткі і хочуць звязаць сваё далейшае прафесійнае жыццё з мастацтвам.

Адначасова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжваецца магчымасць вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні. Рэалізацыя гэтай нормы прадаставіць аднолькавыя ўмовы для атрымання якаснай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх відаў, а таксама пашырыць магчымасці яе атрымання з улікам індывідуальных здольнасцяў і схільнасцяў школьнікаў.

Мінадукацыяй і Мінкультуры ў двухмесячны тэрмін будуць прыняты ўсе прававыя акты, неабходныя для рэалізацыі нормаў названага ўказа.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *