Дзяржаўная падтрымка. Сямейны капітал

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

З пачатку новага года ўжо прынята восем рашэнняў аб прызначэнні шматдзетным сем’ям раёна сямейнага капіталу. Сярод іх і сем’і Вольгі Пракаповіч і Аксаны Грыб, у якіх нядаўна нарадзіліся па пятым і чацвёртым дзіцяці.

– Усе сем’і, якім прызначаны сямейны капітал, вызначаюцца добрапрыстойнасцю, моцнымі дзіцяча-бацькоўскімі сувязямі. Дзецям у іх утульна і радасна, – з прыемнасцю адзначае загадчыца сектара матэрыяльна-бытавога забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Кошман.    

У мінулым годзе ў раёне было прынята 89 рашэнняў аб прызначэнні шматдзетным сем’ям сямейнага капіталу, у 2016 годзе – 95, у 2015 (з 1-га студзеня 2015 года пачаў дзейнічаць закон аб прызначэнні сямейнага капіталу) – 79. Такім чынам, сямейны капітал ужо мае ў запасе 271 сям’я раёна, у якіх нарадзіліся пасля 1-га студзеня 2015 года трэція і наступныя дзеці. Гэты капітал яшчэ можна назваць мацярынскім, таму што адкрываецца ён на імя матулі, аднак з уключэннем усяго складу сям’і.

Сямейны капітал прызначаецца раз, у памеры 10 тысяч долараў ЗША, у безнаяўнай форме (адкрываецца дэпазітны рахунак у Беларусбанку) і можа быць выкарыстаны сям’ёй пасля дасягнення 18-гадовага ўзросту дзіцем, з нараджэннем (усынаўленнем) якога ўзнікла права на прызначэнне сямейнага капіталу. Асноўныя мэты, на якія ў будучым можа быць накіраваны сямейны капітал, – адукацыя дзяцей, паляпшэнне жыллёвых умоў, лячэнне, пенсія для матулі. Па пытаннях прызначэння сямейнага капіталу трэба звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (загадчык сектара матэрыяльна-бытавога забеспячэння, тэл. 5-15-78).  

Сярод розных відаў дзяржаўнай патрымкі сем’ям іграе значную ролю выплата дзіцячай дапамогі. Дарэчы, з 1-га лютага яе памер павялічваецца. Так, пры нараджэнні першага дзіцяці ў сям’і дапамога па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім трохгадовага ўзросту складзе 312 рублёў 3 капейкі, пры нараджэнні другога дзіцяці – 356 рублёў 60 капеек. Калі матуля з дзецьмі знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, не працуе, выплачваецца яшчэ дапамога сям’і – у памеры 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, ці 99 рублёў 66 капеек, – да таго часу, пакуль малодшаму дзіцяці не споўніцца тры гады. Просты падлік паказвае, што ў звычайнай сям’і з двума малымі дзецьмі матуля-«дэкрэтніца» «зарабляе» 460 рублёў. Акрамя таго, калі даходы ў сям’і невысокія, можна звярнуцца па адрасную дзяржаўную сацыяльную дапамогу.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *