Сустрэчы

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

СУСТРЭЛІСЯ КАЛЕГІ

У райспажыўтаварыстве на працягу многіх гадоў захоўваецца выдатная традыцыя сустрэч былых калег. На ўліку ў прафсаюзнай арганізацыі 159 непрацуючых пенсіянераў, якія аддавалі свае сілы і прафесіяналізм спажывецкай кааперацыі на розных участках вытворчасці і аказання паслуг. Пры арганізацыйных клопатах старшыні прафсаюзнай арганізацыі Валянціны Ліпніцкай і падтрымцы кіраўніцтва райспажыўтаварыства адбылася сустрэча ветэранаў спажыўкааперацыі. Нязменна яна праходзіць у рэстаране »Нёман». З розных куткоў раёна прыбылі на свята 55 ветэранаў працы.

Ад кіраўніцтва райспажыўтаварыства іх гасцінна вітала намеснік старшыні праўлення па кадрах Галіна Душэўская. Для ўдзельнікаў свята цікавай была інфармацыя аб тым, чым жыве цяпер калектыў, аб новых накірунках работы, аб поспехах і дасягненнях.

Вядома ж, арганізатары ўрачыстасці паклапаціліся аб выдатнай канцэртнай праграме, музычным суправаджэнні сустрэчы, усе прысутныя стараліся паказаць свае таленты.

 

СА СПАДЧЫНАЙ КОЛАСА

Па-новаму зірнуць на Стоўбцы і іх ваколіцы, зацікавіцца творчасцю Якуба Коласа дазволіла сустрэча ў дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа, якая была арганізавана для людзей пажылога ўзросту тэрытарыяльным цэнтрам.

Спецыяльна да гэтай сустрэчы, расквечанай 135-годдзем з дня нараджэння песняра, загадчыца філіялаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа на Стаўбцоўшчыне Софія Міцкевіч перадала каштоўныя матэрыялы, звесткі. Пазнаёміў з імі загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс. Мастацкую частку праграмы ўзяў на сябе ансамбль «Берагіня» з грунтоўным рэпертуарам і высокай культурай выканання (кіраўнік – Тамара Барэхава, добра вядомая аўтарскімі работамі на словы Якуба Коласа). Дырэктар Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрый Слесарчык прадаставіў апаратуру для агучвання.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *