Сярод пакупнікоў – не толькі стаўбчане

Нумары У перапрацоўшчыкаў

image_pdfimage_print

310118c

Мясныя прысмакі» – адзін з першых магазінаў, які з’явіўся ў фірменнай гандлёвай сетцы ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат». Яго інакш яшчэ называюць міні-маркетам – за багацце асартыменту. Сярод пакупнікоў – не толькі мясцовыя жыхары.

Блізкае суседства магазіна з транзітнай вуліцай Магістральнай прыцягвае шмат тых, хто проста праязджае праз Стоўбцы. Калі турыст спыніцца і зойдзе ў «Мясныя прысмакі», то наўрад ці выйдзе адтуль без пакупкі.

– Патрэбы ў пакупнікоў розныя, аднак найбольшым попытам карыстаецца прадукцыя, якая выпускаецца на камбінаце, – сцвярджае вопытны прадавец Наталля Губанава.  

Нязменна высокі попыт захоўваецца на каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты, ахалоджаную прадукцыю, мясныя паштэты і кансервы. Заўважаю, што асобныя з іх пазначаны на вітрынах спецыяльным цэтлікам – «Навінка», «Акцыя». Адпаведна, набываць іх удвая прыемней. А прадаўцы падказваюць, што не раз тут праходзілі дэгустацыі, і гэта таксама падштурхнула цікавасць да прадукцыі камбіната.

– Ахалоджаная прадукцыя завозіцца ў магазін кожны дзень, каўбасныя і іншыя вырабы – тройчы на тыдзень. Прадстаўлена і прамысловая група тавараў. Разлічыцца можна з дапамогай банкаўскай карткі. Мы абслугоўваем пакупнікоў без абеду і выхадных, – пералічвае перавагі Наталля Губанава. Разам з ёю працуюць прадаўцы Святлана Кавальчук, Людміла Анікейчык, Ганна Кулак, Таццяна Бычкевіч. Калектыў падабраўся малады, дружны, не скупіцца на ўсмешку. Прадаўцы не забываюць падзякаваць за пакупку і запрашаюць заходзіць у магазін яшчэ.

Нярэдка бывае ў ім і кіраўніцтва мясакансервавага камбіната. Мы якраз сустрэлі ў «Мясных прысмаках» намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях Аляксандра Макарэвіча, які браў удзел у правядзенні дэгустацыі новых відаў прадукцыі. Па нашай просьбе Аляксандр Мікалаевіч падзяліўся напрацоўкамі ў развіцці фірменнага гандлю і маркетынгавай палітыцы камбіната.

– У нас заключаны дагаворы больш чым з паўтысячай партнёраў, якім штодзённа адгружаем сваю прадукцыю. Аднак задача, звязаная з пошукам новых кліентаў і далейшым прасоўваннем прадукцыі на рынак, застаецца ў ліку актуальных, – сказаў Аляксандр Макарэвіч. – У сваёй гандлёвай сетцы, як бачыце, праводзім акцыі, прапануем скідкі. Імкнёмся зацікавіць новымі відамі прадукцыі. Не прапускаем спецыялізаваных выставак, дэгустацый, не саромеемся лішні раз нагадаць пра сябе. Цяпер вядзецца праца над гандлёвай маркай камбіната, каб зрабіць нашу прадукцыю пазнавальнай для пакупніка. Зроблены заказ на аўталаўку (на камбінаце гэта будзе ўжо другі па ліку такі аўтамабіль), з дапамогай якой можна ажыццяўляць выязны гандаль на кірмашах і т. п.  

Мясакансервавы камбінат трымае сваю марку і перад пакупнікамі, і перад партнёрамі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *