З праграмным комплексам «Разумны аўтобус»

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

310118h

На базе гімназіі № 1 г. Стоўбцы для прадстаўнікоў сферы адукацыі і Дзяржаўтаінспекцыі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці праведзены семінар-нарада па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Падчас выязнога семінара быў прадстаўлены вопыт работы ўстаноў адукацыі нашага раёна па адзначанай тэме. Вітала ўдзельнікаў семінара каманда атрада юных інспектараў дарожнага руху гімназіі № 1 (на здымку). На тэматычных пляцоўках былі прадстаўлены выстаўкі дыдактычных дапаможнікаў і матэрыялаў для арганізацыі прафілактычнай работы з выхаванцамі ўстаноў дашкольнай адукацыі, малодшымі школьнікамі, а таксама выстаўка тэматычных малюнкаў удзельнікаў народнай дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка», творчых работ вучняў устаноў адукацыі раёна па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Была прапанавана прэзентацыя фотаработ юных інспектараў дарожнага руху, дэманстрацыя святлоадбівальных элементаў, выкананых рукамі дзяцей, а таксама аўтарскіх відэаролікаў вучняў і педагогаў.

Падчас работы семінара валанцёрамі роўнага навучання Заямнаўскай сярэдняй школы з вучнямі 8-9 класаў былі праведзены трэнінгавыя заняткі «Я – вадзіцель». Майстар-клас па вырабе святлоадбівальных элементаў для выкарыстання вучнямі правялі члены атрада юных інспектараў дарожнага руху Аталезскага вучэбна-педагагічнага комплексу. Юныя журналісты Вішнявецкай сярэдняй школы прэзентавалі работу школьнага інфармацыйна-творчага цэнтра «Лістапад. news» па прапагандзе бяспечных паводзін на дарогах. Вучнямі і педагогамі Дзераўнянскай сярэдняй школы быў прадэманстраваны практыкум па правілах перавозкі дзяцей школьным аўтобусам. Было расказана аб выкарыстанні вучэбнай пляцоўкі ў гімназіі № 1па вывучэнні правілаў дарожнага руху.

Наступнай часткай семінара стала нарада, на якой былі падняты актуальныя пытанні стану аварыйнасці з удзелам непаўналетніх на тэрыторыі Мінскай вобласці, аб запланаваных сумесных мерапрыемствах. З інфармацыяй выступіў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Алег Цюрын. Пытанне арганізацыі работы па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму падняла начальнік цэнтра выхаваўчай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Таццяна Цвірко.

Вопытам правядзення акцыі «Слухай дарогу!», накіраванай на недапушчэнне выкарыстання мабільных устройстваў, навушнікаў пры знаходжанні на праезджай частцы, падзяліліся члены атрада юных інспектараў дарожнага руху СШ № 2 г. Стоўбцы. Дырэктар Старлыгскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Мядзельскага раёна расказала прысутным аб перавагах выкарыстання праграмна-апаратнага комплексу «Разумны аўтобус», які ўключае ў сабе тэхнічныя сродкі і праграмныя рашэнні, прызначаныя для бяспечнасці дарожнага руху пры транспарціроўцы вучняў і своечасовага інфармавання зацікаўленых асоб. Аб падрыхтоўцы вучняў да здачы экзаменаў па ваджэнні транспартных сродкаў у рамках работы аб’яднання па інтарэсах «Юныя матацыклісты» расказала дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Фаніпаля Дзяржынскага раёна.

Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым уручэннем грамат прадстаўнікам сферы адукацыі і Дзяржаўтаінспекцыі за якасную арганізацыю і правядзенне работы з падрастаючым пакаленнем.

Таццяна ГРАМЫКА,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *