Вынікі праверкі не радуюць

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці пры праверцы ААТ «Валожынскі льнокамбінат» устаноўлена, што 80,5% (2545 т) сабранай у 2017 годзе ільнотрасты не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў па вільготнасці (нарматыў – не больш за 23%, факт – да 84%), а 98% (3101 т) – па засмечанасці.

Прычыны такой сітуацыі – не толькі неспрыяльныя ўмовы надвор’я, але і шматлікія недапрацоўкі на льнокамбінаце: не праводзілася зяблевае ворыва на 41% плошчаў, унесена 80% неабходных мінеральных угнаенняў, пры пасеве выкарыстоўвалася насенне чацвёртай рэпрадукцыі на плошчы 209 га, сяўба праводзілася больш за 30 дзён (замест 10), церабленне лёну – 56 дзён, прасаванне – каля 86 дзён, не праведзена абгортванне стужак на 57% плошчаў.

Ва ўборачнай кампаніі 2017 года не ўдзельнічала 35 адзінак тэхнікі льнокамбіната, а для прасавання льнотрасты дадаткова прыцягвалі прэс-падборшчыкі з сельгасарганізацый, што пацягнула парушэнне па характарыстыках рулонаў.

Ачэсванне лёну праведзена толькі на 31,6% плошчаў (300 га).

Фінансавыя страты льнокамбіната складаюць вельмі вялікую суму.

Вынікі праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі.

Упраўленне кантролю за работай АПК Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *