Актыўнасць СМІ – важная

Выборы - 2018 Нумары

image_pdfimage_print

Ад актыўнасці СМІ шмат у чым будзе залежаць яўка выбаршчыкаў на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Такое меркаванне выказала журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перад пачаткам семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, які праходзіў у Гомелі.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, роля СМІ вельмі вялікая пры правядзенні выбараў усіх узроўняў. «Дзякуючы сродкам масавай інфармацыі можа быць забяспечана высокая яўка выбаршчыкаў. Таму я спадзяюся, што яны дапамогуць органам улады сапраўды зацікавіць выбаршчыкаў і садзейнічаць таму, каб яны прыйшлі на выбарчыя ўчасткі», – адзначыла яна.

Семінар-вучоба ў Гомелі завяршыла серыю аналагічных мерапрыемстваў, якія ўжо прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі. Падобныя мерапрыемствы практыкуюцца ўжо шмат гадоў. Падчас семінараў у першую чаргу абмяркоўваюцца пытанні, якія з’явіліся ў выбаркамах з пачатку іх работы і патрабуюць тлумачэнняў.

Кіраўнік ЦВК таксама адзначыла, што актыўнасць, якую праявілі палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні ў рэгіёне пры ўтварэнні выбаркамаў і стварэнні ініцыятыўных груп, адпавядае агульнаму трэнду па краіне. «Калі параўнаць лічбы 2014 года і цяперашняй кампаніі, то павелічэнне актыўнасці ініцыятыўных груп у 1,5-2 разы вышэй», – канстатавала яна.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *