Парушэнні ветсанправіл

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці, вывучыўшы стан работы па абароне ад распаўсюджвання небяспечных хвароб жывёлы, выявіў парушэнні ветсанправіл пры ўзвядзенні жывёлагадоўчых памяшканняў ААТ «Свінакомплекс Нягновічы» Барысаўскага і ТАА «Свінакомплекс «Забалаць» Любанскага раёнаў, незабеспячэнне аховы тэрыторыі аб’екта філіяла «ММК-Агра» ААТ «Мінскі мясакамбінат» ад пранікнення пабочных асоб, дамашніх і дзікіх жывёлін.

На ТАА «Свінакомплекс «Забалаць» устаноўлены шматлікія наведванні свінакомплексу пабочнымі асобамі без неабходнага ўзгаднення з галоўным дзяржаўным ветэрынарным урачом вобласці ці іншай упаўнаважанай асобай.

Нягледзячы на парушэнне ветсанправіл, работнікамі данага свінакомплексу не забяспечаны запаўненне і дэталёвы аналіз анкет, якія прадастаўляюцца пабочнымі асобамі пры наведванні свінагадоўчага аб’екта. У некаторых выпадках адсутнічала інфармацыя аб колькасці свіней на ўласным падвор’і, наведванні іншых свінакомплексаў на працягу 14-дзённага перыяду, знаходжанні на паляванні, захворванні на інфекцыйныя хваробы, наведванні рэгіёнаў неспрыяльных па АЧС.

У ААТ «Свінакомплекс Нягновічы» і ТАА «Свінакомплекс «Забалаць» парушаліся патрабаванні па забеспячэнні праходжання работнікамі рэгулярнага медагляду (адсутнічалі даведкі аб медаглядзе ў 25-ці чалавек).

Ёсць парушэнні пры арганізацыі прафілактычнай работы шляхам увядзення антыгеннага матэрыялу.

Па выніках праверак інфармацыя накіравана ў Дэпартамент ветнагляду і аблвыканкам для ўхілення выяўленых парушэнняў, а вінаватыя асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Упраўленне кантролю за работай АПК Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *