У зорным паходзе

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Цудоўных і цікавых гасцей, удзельнікаў 53-га зорнага паходу атрада «Зорны фэст», сустрэла наша ўстанова адукацыі «Аталезскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа». Атрад «Зорны фэст» складаўся са студэнтаў эстэтычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка.

Бадзёры тон сустрэчы стварыла наша школьная каманда КВЗ «Васабі». У адказ студэнты паказалі свой канцэрт. Выступленне спевакоў, музыкантаў, танцораў было яркае і запамінальнае.

Навучэнцы даведаліся пра традыцыю зорных паходаў, пра цікавае і насычанае жыццё студэнцтва. Выкладчыкі ўніверсітэта правялі прафарыентацыйную гутарку, прэзентавалі свой універсітэт. Самым цікавым для навучэнцаў было наведванне майстар-класаў: выраб лялькі з тканіны, міхендзі (маляванне хной), акцёрскае майстэрства, харэаграфія, навучанне кітайскай мове, ігра на скрыпцы і інш. Госці з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне згуляць з камандай навучэнцаў у валейбол.

Марыя ГОДЗЕЛЬ,настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Аталезскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *