На выбарчым участку – Герой Сацыялістычнай Працы

Выборы - 2018 Нумары

170218a

Самая тытулаваная ў нашым раёне жанчына — Герой Сацыялістычнай Працы, брыгадзір МТФ “Пагарэлае” ААТ “Радзіма Якуба Коласа” Зінаіда Ярашэвіч — першая датэрмінова прагаласавала на Любкаўшчынскім выбарчым участку № 13.

— Я заўсёды галасую раней, — сказала Зінаіда Пятроўна. – Не цягну да апошняга дня, бо работа ў мяне такая – без выхадных і святочных дзён. У дзень выбараў можа так стацца, што і не атрымаецца прыехаць. Я чалавек былой савецкай загартоўкі, прывыкла ўсё рабіць правільна і своечасова. Вось і на гэты раз пастаралася хутчэй выканаць свой грамадзянскі доўг. Дарэчы, увесь калектыў нашай фермы таксама пастаянна галасуе раней. Жывёлаводы прыязджаюць на выбарчы ўчастак на аўтобусе, які возіць іх на працу.

— А ці застаўся ў памяці той дзень, калі галасавалі першы раз?

— Уявіце сабе, памятаю. Столькі яскравых падзей адбылося ў маім жыцці, і гэтая не забылася. Жыла тады на сваёй малой радзіме, у Андрушах. І вельмі хвалявалася: гэта ж пайду разам з усімі выбіраць дэпутата. Такі давер мне аказалі. Усё думала, як гэта насамрэч адбываецца. Прыйшла на выбарчы ўчастак, а там сапраўднае свята — музыка іграе, людзей многа, усе радасныя. А на наступныя выбары мяне вылучылі членам выбарчай камісіі.

Неўзабаве Зінаіда Ярашэвіч і сама стала дэпутатам. У 1979 годзе аператара машыннага даення, якая за высокія паказчыкі ў рабоце на той час была ўзнагароджана ордэнамі “Знак Пашаны”, Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам Леніна, выбіраюць дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання, дзе яна займала пасаду намесніка старшыні Савета Саюза. З’яўлялася і членам прэзідыума. Варта згадаць, што Зінаіда Пятроўна і сёння з’яўляецца дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў. Гэтая нястомная і мудрая жанчына ўжо на працягу дваццаці сямі гадоў кіруе адным з перадавых калектываў, які ў ліку першых у раёне дасягнуў дзесяцітысячнага гадавога надою ад каровы. У жывёлагадоўчай галіне яна працуе 55 гадоў, маючы агульны шасцідзесяцігадовы стаж работы.

На здымку: галасуе Зінаіда Ярашэвіч, прысутнічаюць сакратар і старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Жанна Мамонька і Наталля Саўчыц.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *