З алімпійскім настроем

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

140218f

Алімпійскія дні моладзі. Гэта гучыць актуальна цяпер, калі на стадыёнах і спартыўных пляцоўках Паўднёвай Карэі разгортваюцца цікавыя баталіі зімовых Алімпійскіх гульняў.

У праграме ж згаданых абласных Алімпійскіх маладзёжных дзён значыліся спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў 2001-2002 гадоў нараджэння. 14 камандаў-удзельніц былі размеркаваны на чатыры падгрупы. Зборная Стаўбцоўскага раёна перамагла ў сваёй падгрупе каманды Нясвіжскага, Маладзечанскага і Крупскага раёнаў і выйшла ў фінальную чацвёрку, дзе пачалася ўпартая барацьба за прызавыя месцы.

Нашы гулялі ўпэўнена, адолелі каманды Чэрвеньскага і Салігорскага раёнаў. І вось фінал! Сапернік у стаўбчан вельмі моцны – зборная Салігорскага раёна, якая была пераможцай такіх турніраў два апошнія гады. А яшчэ важная дэталь: спаборніцтвы праводзяцца ў Салігорску. Але нашы хлопцы праявілі і майстэрства, і волю. Увесь час гэтая сустрэча трымала ў напружанні гледачоў. Трэцяя, рашаючая партыя. Нашы валейбалісты «прабіваюць» блок сапернікаў. Лік становіцца 2:1 на карысць валейбалістаў Стаўбцоўшчыны. Кубак пераможцаў у нашай каманды!

Шчаслівыя лаўрэаты Арсеній Гаптар, Дзяніс Шаламоўскі, Уладзіслаў Шаламоўскі, Мікіта Салаўёў, Юрый Бунчук, Дзмітрый Арленка, Алег Грыбоўскі, Дзмітрый Біёнчык. Гэтыя рабяты прадстаўляюць Дзераўнянскую ДЮСШ і Любкаўшчынскую СШ. У поспехах каманды майстэрская праца трэнераў Віктара Гаптара і Міхаіла Мамайкі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *