Заключылі шлюб і прагаласавалі

Выборы - 2018 Нумары

image_pdfimage_print

На Навасвержанскім участку для галасавання № 15 датэрміновае галасаванне азнаменавала яшчэ адна падзея – заключэнне шлюбу.

Так, мясцовыя жыхары Вікторыя Садоўская і Павел Говарань вырашылі заключыць шлюб у Дзень закаханых. Яго рэгістрацыю правяла кіраўнік спраў Навасвержанскага сельвыканкама Анастасія Мельнік. Яна ж, і сакратар участковай выбарчай камісіі, пасля віншаванняў і пажаданняў запрасілі наваствораную маладую сям’ю на выбарчы ўчастак. Вікторыя і Павел прагаласавалі датэрмінова, прычым Вікторыя рабіла гэта ўпершыню. Дарэчы, на Навасвержанскім участку для галасавання зарэгістравана 11 маладых выбаршчыкаў, якія будуць галасаваць упершыню.        

Далучаемся да віншаванняў маладой сям’і! У іх яшчэ ўсё наперадзе (Вікторыя працуе поварам у новым дзіцячым садзе № 8, яе муж – у Стаўбцоўскім аддзяленні Дэпартамента аховы), але зроблены імі выбар – і адно аднаго, і будучага сваёй малой радзімы – няхай запомніцца на ўсё жыццё.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *