Працягваецца датэрміновае галасаванне

Выборы - 2018 Нумары

image_pdfimage_print

На выбарчых участках працягваецца датэрміновае галасаванне па выбарах у мясцовыя Саветы. Як яно ідзе ў Стаўбцоўскім раёне, мы просім пракаменціраваць старшыню раённай участковай камісіі Сямёна Юрчыка:

За тры дні датэрміновага галасавання – аўторак, сераду і чацвер – на выбарчых участках датэрмінова прагаласавала 18,45 працэнта выбаршчыкаў, — расказвае Сямён Віктаравіч. – Усе, з кім давялося пагутарыць, выказваюць вялікую задаволенасць тым, што заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца магчымасць прагаласаваць не ў асноўны дзень выбараў, а загадзя. У многіх сем’яў спланаваны паездкі да састарэлых бацькоў, хтосьці будзе ў гэты дзень працаваць. У кожнага могуць узнікнуць такія жыццёвыя абставіны, якія не дазволяць прагаласаваць у асноўны дзень выбараў. Усе выбарчыя ўчасткі сустракаюць грамадзян з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Я не першы год узначальваю раённую выбарчую камісію і магу засведчыць, што заўсёды высокая яўка выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання. Стаўбчане і жыхары нашага раёна гатовы выканаць грамадзянскі абавязак і аддаць свой голас за дастойнага кандыдата.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *