Пераможцы ў вобласці

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

Стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца па выніках работы за мінулы год дабілася самых высокіх паказчыкаў у ацэнцы мадэлі канечных вынікаў дзейнасці. Гэта было агучана на выніковай калегіі ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама, і стаўбцоўская бальніца прызнана пераможцай.

Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі таксама ўдастоены дыплома І ступені ў аглядзе-конкурсе ацэнкі якасці дзейнасці цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі Мінскай вобласці. Аб гэтым паведаміў на абласным санітарна-эпідэміялагічным савеце галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінскай вобласці Уладзімір Рызгунскі.

Для калектываў медустаноў гэта далейшы стымул развіваць інавацыйныя накірункі дзейнасці і не губляць пазіцыі лідараў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *