На ўчастку – валанцёры “Добрае сэрца”

Выборы - 2018 Нумары

image_pdfimage_print

170218a

На Цэнтральным участку для галасавання № 4 мы сустрэлі валанцёраў БРСМ “Добрае сэрца”.

Іх задорная ўсмешка і імкненне аказаць пасільную дапамогу выбаршчыкам, асабліва маламабільным, састарэлым, сустракала адэкватную рэакцыю і, адпаведна, удзячнасць. “Дзякуй, унучачка!”, “Дзякуй, унучак!” – нярэдка чулі гэтыя словы валанцёры з сярэдняй школы № 3 Анастасія Васільева, вучаніца 10 “В” класа, і Дзмітрый Янушкевіч, вучань 8 “В” класа, — у адказ на пададзеную руку, падстаўленае плячо.

— Валанцёры – людзі асаблівыя, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, — зазначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Яны знаходзяць час для здзяйснення добрых спраў і заўсёды аказваюцца акурат у тым месцы, дзе найбольш патрэбны іх клопат і ўвага.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *