Падарункавы абанемент у ФАК

Выборы - 2018 Нумары

image_pdfimage_print

170218j

Кожны з 248-мі маладых выбаршчыкаў раёна, які прыйдзе на выбарчыя ўчасткі ўпершыню, атрымае адмысловы падарунак.

У якасці падарунка – бясплатны абанемент на аднаразовае наведванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Ён дзейнічае на працягу месяца, а наведаць па ім можна любую залу ФАКа – трэнажорную, більярдную, тэнісную або басейн.

— Такую нашу сумесную з раённай выбарчай камісіяй прапанову падтрымаў дырэктар ДУ “Дзіцячая юнацка-спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна” Раман Кузняцоў яшчэ падчас мінулых выбараў, — падзялілася галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская. — Тады мы таксама ўручылі падарункавыя абанементы ў ФАК усім, хто галасаваў упершыню, і атрымалі ад моладзі вельмі добрыя водгукі.

Сапраўды, што можа быць лепш, чым здаровы лад жыцця, які служыць асновай фізічнага і духоўнага самаразвіцця, росквіту грамадства. Фарміраванне здаровых традыцый з’яўляецца, дарэчы, адным з накірункаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, якая рэалізуецца ў нашай краіне.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *