Галасуем за сваю малую радзіму

Выборы - 2018 Нумары

image_pdfimage_print

170218g

На Камінтэрнаўскім участку для галасавання № 2 у Стоўбцах вельмі ажыўлена. Гучыць святочная музыка, працуе буфет. Да членаў камісіі адзін за адным падыходзяць выбаршчыкі, якія вырашылі выканаць свой грамадзянскі абавязак у дзень выбараў — 18 лютага.

“У нас ужо прагаласавала больш за 60 працэнтаў, — тлумачыць старшыня ўчастковай камісіі Наталля Лапко. – Людзі актыўна галасуюць, значыць, не раўнадушныя да таго, як будзе развівацца Стаўбцоўшчына, і жадаюць удзельнічаць у вырашэнні мясцовых праблем праз сваіх прадстаўнікоў у мясцовых Саветах дэпутатаў. Тым больш, што нашаму гораду ў гэтым годзе спаўняецца 425 гадоў. Выбаршчыкі сумесна з дэпутацкім корпусам будуць імкнуцца зрабіць наш родны край яшчэ больш прыгожым і добраўпарадкаваным”.

***

У аграгарадку Налібакі ўсіх, хто прагаласаваў, на гарачыя бліны запрашала Масленіца.

Нэлі АСТРЭЙКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *