Прафсаюзы. Усё пачынаецца з дысцыпліны

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Адбылося пасяджэнне савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. Яно прайшло з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Шэсцеля, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аркадзя Казякоўскага, начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення юрыдычнай работы і прававога забеспячэння апарату савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Святланы Котавай. У пасяджэнні бралі ўдзел больш за 100 членаў савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

На парадак дня было вынесена важнае пытанне выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па ўмацаванні бяспекі і дысцыпліны». Пры абмеркаванні гэтага пытання разгледжаны вынікі работы тэхнічнай інспекцыі працы абласнога аб’яднання прафсаюзаў па ажыццяўленні кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы ва ўстановах і на прадпрыемствах нашага раёна.

З дакладам па вынесенай на парадак дня пасяджэння савета тэме выступіў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў. Быў зроблены падрабязны разгляд усіх няшчасных выпадкаў і траўмаў на вытворчасці ў нашым раёне ў мінулым годзе. За 2017 год дзяржаўнымі інспектарамі працы былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафных санкцый 66 службовых асоб на суму 9330 рублёў і 19 наймальнікаў на суму 4739 рублёў.

Судаклады зрабілі галоўны спецыяліст аддзела працоўных зносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Магер, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі райспажыўтаварыства Валянціна Ліпніцкая, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КУП «Стаўбцоўскі РБУ» Таццяна Камейша.

На пасяджэнні савета вызначаны прыярытэтныя задачы на 2018 год. Прафсаюзы маюць намер і надалей праводзіць вучобу грамадскіх інспектараў па ахове працы. Ёсць рэкамендацыі ўключаць у калектыўныя дагаворы палажэнні аб стымуляванні работы грамадскіх інспектараў. Прафсаюзы пакідаюць за сабою абавязкі ажыццяўляць кантроль за выдзяленнем і мэтавым выкарыстаннем наймальнікамі сродкаў для правядзення мерапрыемстваў па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесіянальных захворванняў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *