Медалі і кубкі аграрыі здабывалі на спартыўнай пляцоўцы

Нумары Сельская гаспадарка Спорт

170218f

На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Меліяратар» у Дзераўной прайшла восьмая зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая супала з часам правядзення сусветных Алімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі.У спаборніцтвах прынялі ўдзел сямнаццаць камандаў.

Удзельнікаў спартакіяды ад імя раённага выканаўчага камітэта павітаў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель, які адзначыў, што падобныя мерапрыемствы згуртоўваюць працоўныя калектывы, дазваляюць змястоўна адпачыць і атрымаць зарад бадзёрасці. Пажадаў усім удалых стартаў і паспяховых фінішаў.

Спаборніцтвы пачаліся адначасова на ўсіх пляцоўках. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў паказвалі спрытнасць у трохбор’і – стральбе з вінтоўкі, закідванні шайбы і мяча клюшкай у вароты. Самым трапным па суме ўсіх відаў стаў дырэктар ААТ «Жацерава» Аляксандр Дударэвіч, другое і трэцяе месцы занялі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Колясень і дырэктар ААТ «Вішнявецкі-агра» Віктар Худніцкі. Старшыні прафкамаў паказвалі сваё майстэрства ў дартсе. Месцы размеркаваліся наступным чынам: першае ў Вольгі Дземідовіч з ААТ «Стаўбцоўская ПМК», другое – у Ганны Новік з ААТ «Жацерава», а трэцяе – у Галіны Шырвель з ААТ «Каганец».

У лыжных гонках, як і летась, не было роўных Аляксандру Грамыку і Марыі Турко з ААТ «Агранёманскі». На другім месцы Аляксей Акулік (ТАА «СЖК «Налібакі») і Вольга Голышава (ААТ «Рубяжэвічы»), на трэцім – Павел Жаўнерчык (СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс») і Вольга Сычова (ААТ «Шашкі»). У конкурсе закідвання мячоў у карзіну перамога за прадстаўнікамі ТАА «СЖК «Налібакі» Андрэем Бараноўскім і Настассяй Юргель. Другія прыступкі занялі Дзяніс Скачко (ААТ «Жацерава») і Жанна Храмая (ААТ «Радзіма Дзяржынскага»), трэція – Максім Леўкавец (ААТ «Вішнявецкі-агра») і Марыя Булаш (каманда ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама). У конкурсе са скакалкай перамагла Аліна Шуцько (ААТ «Дзераўное»), у прызёрах – Надзея Лысая (ААТ «Шашкі») і Наталля Саўчыц (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»). Сярод мужчын месцы размеркаваны наступным чынам: Арцём Жванько (ААТ «Радзіма Якуба Коласа») – першае, Сяргей Самасейка (ААТ «Каганец») – другое, Віталій Тарабэш (ААТ «Жацерава») – трэцяе.

У напружанай барацьбе сярод гіравікоў у вагавой катэгорыі звыш 80-ці кілаграмаў перамог Аляксандр Курловіч (ААТ «Вішнявецкі-агра»), на п’едэстале таксама Сяргей Пяткевіч (ААТ «Рубяжэвічы») і Мікалай Васільеў (ААТ «Рочавічы»). У вагавой катэгорыі да 80 кілаграмаў лепшымі сталі Сяргей Самасейка (ААТ «Каганец»), Юрый Чорны (ТАА «СЖК «Налібакі») і Камо Бараян (ААТ «Рочавічы»). У настольным тэнісе не было роўных Руслану Пяткевічу з ААТ «АБФ «ПМК-74–Налібакі» і Кацярыне Стралковіч з ААТ «Вішнявецкі-агра». Другія месцы занялі Іван Хмель (ААТ «Вялікі Двор») і Хрысціна Ярашэвіч (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), трэція – Дзмітрый Ярашэвіч (ААТ «Радзіма Якуба Коласа») і Настасся Салагуб (ААТ «Радзіма Дзяржынскага»).

Апошняй праходзіла спартыўная эстафета. Яе ўдзельнікам неабходна было пераадолець пяць этапаў. Прайсці іх без памылак удалося далёка не ўсім. Самыя хуткія секунды паказала каманда ТАА «СЖК «Налібакі» ў складзе Настассі Юргель, Людмілы Трыпуць, Андрэя Бараноўскага і Аляксея Акуліка. Другое месца заняла каманда ААТ «Стаўбцоўская ПМК», якую прадстаўлялі Вольга Дземідовіч, Вераніка Казлова, Міхаіл Валента і Дзмітрый Біюць. Трэцімі сталі спартсмены ААТ «Жацерава», за каманду выступалі Іна Іванец, Наталля Саўген, Валянцін Галімулін і Віталій Тарабэш.

Пераможцы ў эстафеце і індывідуальных спаборніцтвах узнагароджаны граматамі, медалямі і падарункамі.

Чэмпіёнам спартакіяды стала каманда ААТ «Вішнявецкі-агра». На другім месцы каманда ТАА «СЖК «Налібакі», на трэцім – ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Пераможцу і прызёрам уручаны кубкі, дыпломы і каштоўныя падарункі. За чацвёртае месца – Кубак, дыплом і прыз у намінацыі «За імкненне да перамогі» ўручаны камандзе ААТ «Жацерава». Як і на мінулай зімовай спартакіядзе, у намінацыі «Самая крэатыўная» была ўзнагароджана каманда ААТ «Дзераўное».

Уручаючы ўзнагароды, Дзяніс Колясень падзякаваў усім за ўдзел у мерапрыемстве, за высокую фізічную падрыхтоўку і запал, з якім кожны стараўся перамагчы. Адзначыў, што з кожным годам маладзеюць саставы камандаў, і гэта радуе. Набываецца новая спартыўная форма, што стварае святочную атмасферу.

Мерапрыемства арганізавалі ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў АПК, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Аграпрамысловы саюз.

На здымках: Дзяніс Колясень уручае дыплом дырэктаруААТ «Радзіма Якуба Коласа» Дзянісу Дзішуку; каманда-пераможца ААТ «Вішнявецкі-агра»; працаўнікі ТАА «СЖК «Налібакі» занялі другое месца; Сярод кіраўнікоў перамог Аляксандр Дударэвіч; на лыжні Аляксандр Грамыка; Лепшая ў практыкаванні са скакалкай Аліна Шуцько; прыняла эстафету каманда ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *