Здатнасць

Культура Нумары Факты, падзеi, людзi

170218

НА СВЯТА – З ПАРТФОЛІА

Дызайн транспарту і сродкаў вытворчасці, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, прамысловы дызайн, графіка, камунікатыўны дызайн, дызайн прасторавага асяроддзя, прамысловае і грамадскае будаўніцтва, дызайн архітэктурнага асяроддзя, архітэктура, кіраванне дызайн-праектамі, выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка, традыцыйная беларуская культура і мастацтва, рэстаўрацыя твораў мастацтва, менеджмент міжнародных культурных сувязяў, дызайн мэблі, інтэр’ера і навакольнага асяроддзя, архітэктура і ўрбаністыка, эстампная графіка, графічны дызайн, графіка і мультымедыя, прасторавы дызайн, жывапіс, інкрустацыя… Гэта няпоўны пералік спецыяльнасцяў, якія атрымалі ці атрымліваюць у прэстыжных навучальных установах нашай краіны і за мяжой выпускнікі мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, 20-годдзе з дня заснавання якога прыгожа было адзначана ў раённым Цэнтры культуры.

На гэтую ўрачыстасць прыехалі многія выпускнікі аддзялення. Напрыклад, Валерыя Дзіканава, студэнтка Варшаўскага дзяржаўнага політэхнічнага ўніверсітэта аддзялення архітэктуры і ўрбаністыкі, знайшла магчымасць прыехаць нават з-за мяжы, хоць у яе ў гэты час быў напружаны перыяд – ішла сесія.

Для выкладчыкаў аддзялення выяўленчага мастацтва (такую назву з 2017 года мае мастацкае аддзяленне) Андрэя і Ірэны Зянько сустрэча з выпускнікамі, у лёсе якіх яны адыгралі важную ролю, падрыхтаваўшы іх да паступлення ў прэстыжныя ВНУ, было ўзнагародай за педагагічную працу адчуць іх любоў і прызнанне. Выпускнікі аддзялення прыехалі са сваімі слайд-шоу, на якіх можна было ўбачыць, чаго яны дасягнулі сваім талентам.

Архітэктар, кансультант і аналітык па будаўніцтве Мікалай Старыновіч, індывідуальны прадпрымальнік у галіне вэб-дызайну, паліграфіі, 3D-мадэлявання Андрэй Нарановіч, настаўнік Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Арцём Варанко, мастак-інкрустатар Святлана Птуха, мастак-дызайнер сталічнай выдавецкай кампаніі «Саторыс» Вікторыя Ярашэвіч, мастак-манументаліст Кацярына Говен, арт-дырэктар кампаніі Gambinо Арцём Шпакоўскі, настаўнік выяўленчага мастацтва Алена Шведка, майстар народных промыслаў Ірына Крывель, дызайнер Яўген Калбаска, дызайнер мэблі Софія Масюкевіч, навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа імя. Ахрэмчыка Варвара Суднік і Валерыя Сідарэнка, студэнты вышэйшых навучальных устаноў Аляксей Пазняк, Аліна Ліхачэўская, Кацярына Суднік, Аляксей Зянько, Ірына Кошман, Яўгенія Свістун, Эвяліна Стацкевіч, Віктар Бірук, Мілена Куянава, навучэнка Мінскага дзяржаўнага вучылішча імя Глебава Марыя Францкевіч падрыхтавалі свае відэапрэзентацыі. Як і вучаніца СШ № 3 Патрысія Шчэкала. Віктар Бірук, студэнт Уладзіслаў Канкаловіч, вучаніца гімназіі № 1 Анастасія Суднік прадставілі на выставу свае выпускныя работы.

А выпускнікі, якія не змаглі прыехаць, даслалі свае відэа-прывітанні і слайд-шоу. Яны былі паказаны ўдзельнікам урачыстасці з вялікага экрана на сцэне. З-за мяжы прыйшлі відэапрывітанні ад Вольгі Мохаравай, якая працуе цяпер у Маскве, Ксеніі Высоцкай, магістранткі Універсітэта мастацтваў г. Познані, стыпендыяткі Міністэрства культуры Польшчы за выдатныя мастацкія дасягненні, стыпендыянткі рэктара ўніверсітэта для лепшых студэнтаў. Аляксандр Бірук даслаў відэа-слайды з аўтарскімі работамі з Санкт-Пецярбурга, дзе вучыцца на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага жывапісу ў Дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэміі. З Санкт-Пецярбурга прыйшло відэа-прывітанне з аўтарскімі работамі і ад Дзіяны Чарнец, студэнткі ўніверсітэта тэхналогій і дызайну. Бажэна Звыцэвіч, студэнтка Вроцлаўскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, таксама парадавала ўсіх сваімі поспехамі. Відэапрывітанні і свае работы даслалі студэнты беларускіх ВНУ.

Для сённяшніх навучэнцаў аддзялення і іх бацькоў гэтае свята паказала перспектывы, стала выдатным прафарыентацыйным мерапрыемствам. Госці ўрачыстасці з вялікай цікавасцю азнаёміліся з выставай работ навучэнцаў, якая працавала ў фае. Яна выдатна аформлена, у чым вялікая заслуга Андрэя і Ірэны Зянько: яны прыклалі для гэтага свае арганізатарскія здольнасці, таленты, ахвяравалі часам. Выстава ў фае раённага Цэнтра культуры будзе працаваць на працягу лютага.

У вучняў аддзялення з’явіўся вялікі стымул развіваць свае задаткі. Выкладчыкі заахвочваюць дзяцей не толькі атрымліваць азы першапачатковай мастацкай адукацыі, але і ўдзельнічаць у розных мастацкіх конкурсах. Юныя мастакі Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў з’яўляюцца ўдзельнікамі і пераможцамі шматлікіх творчых конкурсаў у Беларусі, Расіі, Літве, Латвіі, Польшы, Чэхіі, Венгрыі, Нарвегіі, Індыі, Тайвані, Японіі… У скарбонцы мастацкага аддзялення больш за 250 узнагарод розных ступеняў з розных краін свету. Навучэнкі аддзялення Кацярына Говен і Софія Масюкевіч былі стыпендыятамі Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

У бягучым навучальным годзе ў класах выяўленчага мастацтва займаецца больш за 80 вучняў. Выдатна, што ў нашым горадзе ёсць такія магчымасці для сем’яў развіваць здольнасці сваіх дзяцей, даць ім пачатковую мастацкую адукацыю, што можа вызначыць іх жыццёвую прафесіянальную сцяжыну. Да слова сказаць, 36 выпускнікоў мастацкага аддзялення выбралі спецыяльнасці, звязаныя з мастацкім профілем.

Удзячныя бацькі далучыліся да кіраўніцтва дзіцячай школы мастацтваў і дапамаглі падрыхтаваць для ўдзельнікаў свята салодкі стол, што дало яшчэ адну магчымасць прыемных зносін.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

МАСЛЕНІЦА ПРЫЙШЛА

Народны абрад провадаў зімы быў зладжаны для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў тэрытарыяльным цэнтры.

Загадчык аддзялення Сяргей Есіс запрасіў на чарговае пасяджэнне ў літаратурна-музычную гасцёўню «Ліра» вестуноў вясны – ансамбль народнай песні «Стаўбчанка» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік – Людміла Канаплянікава-Доўнар, канцэртмайстар – Ягор Дырда). Сустрэча пачалася з абрадавых песень, потым пацешыла прысутных гульнёва-забаўляльнай праграмай на тэму спрадвечных традыцый беларусаў. Кожны прыйшоў на імправізаваную Масленіцу з блінамі ды аладкамі – атрымалася агульнае свята з вяселлем ды пачастункам. Дзеці атрымалі падарункі ад райкама БРСМ.      

На свяце не забыліся нагадаць людзям пажылога ўзросту і пра пытанні бяспечнай жыццядзейнасці. На актуальныя тэмы выступілі інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей, памочнік урача цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Булаш і кіраўнік групы энергаінспекцыі Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд» Віктар Шлапкоў.

 

ЛЮБАНСКІ «СНЕГАВІК»

Добрай традыцыяй у Любанскай дзіцячай школе мастацтваў стала правядзенне адкрытага фестывалю-конкурсу інструментальнай музыкі (баян, акардэон) пад цудоўнай назвай «Снегавік».

Вось ужо чатыры гады запар прымаюць у ім удзел і вучні народнага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. У гэтым годзе пашырылася геаграфія ўдзельнікаў конкурсу. Былі прадстаўлены гарады Салігорск, Бабруйск, Нясвіж, Мінск, Стоўбцы і іншыя. Усяго сабралася 55 юных музыкантаў, якія спаборнічалі ў трох узроставых катэгорыях. Кожны марыў аб перамозе і дэманстрацыі сваіх творчых магчымасцяў. Ацэньвала выступленне дзяцей прафесійнае журы ў складзе выкладчыкаў музыкі вышэйшых навучальных устаноў пад старшынством прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў кампазітара Васіля Глубачэнкі.

Стаўбцоўскую дзіцячую школу мастацтваў прадстаўлялі сем вучняў. Лаўрэацкія дыпломы атрымалі: Паліна Міткевіч (ІІ месца), вучаніца Г. У. Несялоўскага; Ганна Абрамовіч (ІІІ месца) і Аляксандр Уласік (ІІІ месца), вучні Л. С. Крамко. Граматамі за ўдзел у конкурсе «Снегавік» узнагароджаны Ксенія Стонька, Вераніка Чэрнік, Ціхан і Даніла Ланкевічы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *