Адчувалася сапраўднае свята

Выборы - 2018 Нумары

image_pdfimage_print

210218

У нядзелю, падчас выбараў у мясцовыя Саветы, на Навасвержанскім участку для галасавання № 15 выбаршчыкаў сустракалі артысты мясцовага Дома культуры.

Каб аддаць свой голас, людзі ішлі актыўна, сем’ямі. Хто галасаваў упершыню – атрымліваў бясплатны абанемент на аднаразовае наведванне ФАКа. Панавала добразычлівая атмасфера і святочны настрой. Каля 70 выбаршчыкаў з 1440 зарэгістраваных выказалі жаданне прагаласаваць дома, таму з прыцягненнем тэхнікі райаграсэрвіса і лесазавода было арганізавана надомнае галасаванне.

– Выбары былі арганізаваны на высокім узроўні, – лічыць старшыня ўчастковай камісіі Алена Тапеха. – Для выбаршчыкаў аформлены стэнды «Куток выбаршчыка». Назіранне ажыццяўлялі пяцёра назіральнікаў – ад «Белай Русі», БРСМ, ФПБ, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Памочнік урача Навасвержанскай амбулаторыі Ірына Качановіч выконвала двайную місію – дзяжурыла як назіральнік і як медык. Дзяжурства неслі і супрацоўнікі райаддзела міліцыі і райаддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Ярмак і Станіслаў Кутас.    

На ўчастку можна было не толькі паслухаць музыку і песні, а і набыць свежую выпечку і іншыя прысмакі ад райспажыўтаварыства, якія прапаноўвала прадавец магазіна № 61 Ніна Ярашэвіч.

На здымку: участак наведаў прадстаўнік Мінскага аблвыканкама Андрэй Тараруеў і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *