З высокай яўкай выбаршчыкаў

Выборы - 2018 Нумары

image_pdfimage_print

Яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання ў Беларусі перасягнула 77 працэнтаў.

Паводле папярэдніх даных Цэнтрвыбаркама, у Беларусі прагаласавала 77,05 працэнта выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці яўка склала 79,16%, у Віцебскай – 84,49%, у Гомельскай – 80,76%, у Гродзенскай – 79,81%, у Мінскай – 77,97%, у Магілёўскай – 82,26% і ў Мінску – 61,41%.

Для галасавання на мясцовых выбарах было ўтворана 5870 участкаў – яны закрыліся 18 лютага ў 20.00.

Згодна з папярэднімі звесткамі ЦВК, колькасць выбраных дэпутатаў у мясцовыя Саветы склала 18 110 чалавек.

Выбарчая кампанія прайшла роўна і ў цэлым спакойна, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала АНТ.

Паводле слоў старшыні ЦВК, вялікі інтарэс да выбараў стала праяўляць моладзь. «Мне вельмі спадабаліся тыя праекты, якія ажыццяўляў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Я спадзяюся, што такімі нестандартнымі, нефармальнымі падыходамі мы зможам павярнуць нашу моладзь да выбарчых працэсаў», – сказала яна.

Канструктыўныя заўвагі наглядальнікаў важны для ўдасканалення выбарчага заканадаўства. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў.

Паводле яго слоў, у Цэнтрвыбаркам у цяперашнюю выбарчую кампанію не паступала інфармацыя аб фактах, якія б сведчылі, што выбары арганізаваны няправільна, з парушэннем заканадаўства. На выбарах адзначалася высокая яўка. «У дэпутаты ідуць людзі неабыякавыя, тыя, хто хоча нешта змяніць. Яны павінны папулярызаваць сваю работу. У параўнанні з папярэдняй выбарчай кампаніяй павысілася актыўнасць палітычных партый», – адзначыў Вадзім Іпатаў.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *