Гарачая лінія

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 22 лютага 2018 года па тэлефоне (8-017) 284-07-06 будзе праводзіцца гарачая лінія па пытанні якасці забеспячэння жыхароў сталічнага рэгіёна пітной вадой. Ва ўказаны дзень з 09-00 да 13-00 і з 14-00 да 18-00 грамадзяне могуць паведаміць аб фактах неналежнага забеспячэння раённых цэнтраў, аграгарадкоў і пасёлкаў гарадскога тыпу цэнтралізаваным водазабеспячэннем і сістэмамі гаспадарча-бытавога водаадвядзення, якаснай пітной вадой, а таксама праінфармаваць (пры наяўнасці фактаў) аб нездавальняючым тэхнічным стане крыніц дэцэнтралізаванага водазабеспячэння. Акрамя таго, грамадзяне могуць адправіць паведамленне аб названых фактах па электроннай пошце на адрас Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў сетцы інтэрнэт: kgkminobl@mail.belpak.by.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *