Асноўны накірунак – узнаўленне статка

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

lokoАдным з важнейшых накірункаў развіцця жывёлагадоўлі сёння з’яўляецца вырошчванне буйной рагатай жывёлы. І асноўная задача, якая ставіцца перад працаўнікамі фермаў сельгаспрадпрыемстваў, – павелічэнне надояў малака і вытворчасці мяса ялавічыны. З усіх накірункаў развіцця жывёлагадоўлі асноўнае звязана з узнаўленнем племяннога статка. Нават калі рашыць праблему рацыёну жывёлы, яе прадукцыйнасці не падняць без мэтанакіраванай селекцыйнай работы.

Аб гэтым гаварылася на выніковым пасяджэнні Мінсельгасхарча, дзе падводзілі вынікі работы аграпрамысловага комплексу краіны за мінулы год.

Гэтае пытанне пастаянна ўзнімаецца і на планёрках, якія штотыднёва праводзяцца ў кабінеце начальніка райсельгасхарча з галоўнымі спецыялістамі і кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Створана група па ўзнаўленні статка, у якую ўваходзяць спецыялісты райплемстанцыі і райветстанцыі. Яны штодзень выязджаюць у гаспадаркі з мэтай выяўлення гінекалагічна хворых кароў і дыягностыкі іх ранняй цельнасці. Дзе існуе такая неабходнасць, дапамагаюць у асемяненні кароў, каб не дапусціць ялавасці. 

У параўнанні з папярэднім годам, летась пагалоўе кароў у гаспадарках раёна павялічылася. Такая ж тэндэнцыя праследжваецца і ў пачатку бягучага года.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *