З пошты

На сувязі - рэдакцыя Нумары

ВУЧЫЦЦА ПРЫГОЖЫМ ПАЧУЦЦЯМ

14 лютага вучняў гарадскіх школ запрасілі ў раённую дзіцячую бібліятэку імя Якуба Коласа з нагоды Дня закаханых.

Нас ветліва сустрэла дырэктар бібліятэкі А. М. Асаёнак. Алена Міхайлаўна распавяла нам аб тым, адкуль прыйшло гэтае свята. Бібліятэка была ўпрыгожана шарамі і малюначкамі, якія прапаноўвалі кожнаму ўдзельніку свята адказаць, што значыць для яго каханне. Да людзей каханне прыходзіць па-рознаму.

Праграма ўключала розныя гульні, конкурсы. Былі гульні па камандах. Нам прапанавалі з закрытымі вачыма намаляваць закаханую пару. У розных конкурсах мы заваёўвалі балы. Тры ўдзельнікі, у якіх было багата балаў, атрымалі прызы. Для ўсіх падрыхтавалі салодкія падарункі і сувеніры. Таксама была фотазона, дзе кожны жадаючы мог сфатаграфавацца. Напрыканцы мерапрыемства адбылася весёлая дыскатэка.

Дзмітрый ЯНУШКЕВІЧ,вучань СШ № 3 г. Стоўбцы

 

КАЛІ БЯРЭШСЯ ЗА ПЯРО…

Такая назва ў чарговага зборніка твораў членаў клуба «Жывіца» пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.

Гэта своеасаблівая справаздача да 15-годдзя народнага клуба кампазітараў і паэтаў Міншчыны. Народны клуб «Жывіца» існуе з 2002 года. 25 яго ўдзельнікаў увайшлі ў склад Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзевяць – у склад Беларускага саюза музычных дзеячаў. Гэты клуб аб’яднаў больш за 100 прыхільнікаў мастацтва.

За гады існавання «Жывіцы» выдадзена больш за два дзясяткі паэтычных зборнікаў і восем песенных дыскаў. Арганізавана шмат творчых сустрэч з вядомымі дзеячамі культуры, кампазітарамі, мастакамі. Былі здзейснены экскурсіі па знакамітых мясцінах, канцэрты на сталічных сцэнах і ў раённых цэнтрах нашай славутай Міншчыны.

Двухтомнае выданне ў цвёрдай вокладцы з выдатнай паліграфіяй утрымлівае разнажанравую лірыку шматлікіх аўтараў – ад прызнаных прафесіяналаў да паэтаў-«навабранцаў», у роўнай ступені адданых асабістай творчасці і агульнай справе.

Складальнікам зборніка вершаў выступіла Ірына Карнавухава, якая з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і членам Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Мне прыемна было ўбачыць на старонках гэтага выдання і свае творы.

Яўген КАРПУЦЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *