Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

У НАШАЙ КРАІНЕ

Беларусь упершыню ў суверэннай гісторыі адмовілася ад імпарту электраэнергіі, гэта стала магчымым дзякуючы мадэрнізацыі і пагадненням па газе, паведаміў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык на падагульняючай калегіі Мінэнерга.

За апошнія пяць гадоў вытворчасць электраэнергіі ў Беларусі павялічылася на 2,1 млрд кВт.гадз (на 7,4 працэнта), у тым ліку на 567 млн кВт.гадз, або ў чатыры разы, за кошт выкарыстання мясцовых і аднаўляльных паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Прадпрыемствы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі павялічылі ў 2017 годзе экспарт прадукцыі на 3,9 працэнта, ён склаў 2,4 мільярда долараў. Прадукцыя Мінсельгаспрама пастаўляецца ў 70 краін свету.

У Беларусі 46,4 працэнта ўведзенага ў студзені жылля пабудавана для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 3,2 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 331,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.

Новы рэзідэнт парка «Вялікі камень» пабудуе цэнтр выпрабаванняў беспілотных аітамабіляў на альтэрнатыўных крыніцах энергіі.

У Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прымуць удзел 32 краіны. XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14.

У нашай рэспубліцы распрацавана Канцэпцыя развіцця электроннай службы аховы здароўя на перыяд да 2022 года.

 

У ВОБЛАСЦІ

Больш за 109 мільёнаў рублёў накіруюць на рэалізацыю інвестпраграмы Мінскай вобласці ў 2018 годзе. У ліку сацыяльна значных аб’ектаў вобласці, дзе ў першую чаргу будуць весціся работы, – сярэднія школы ў Барысаве і Смалявічах, паліклінічны корпус Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы ў Бараўлянах і інш. Усяго плануецца правядзенне работ рознага характару на 145 аб’ектах.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *