Гарачая лінія

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці выяўляюцца факты парушэння суб’ектамі гаспадарання, якія закупляюць у насельніцтва малако і жывёлу, тэрмінаў разліку за гэтую сельскагаспадарчую прадукцыю (не пазней за 15 каляндарных дзён з моманту набыцця), устаноўленых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.07.2003 № 302 «Аб разліках за закупленыя ў фізічных асоб малако і жывёлу».

З мэтай выключэння падобных парушэнняў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 26 лютага 2018 г. па тэлефоне (8-017) 284-12-41 будзе праводзіцца гарачая лінія з насельніцтвам вобласці на тэму «Своечасовасць разлікаў за закупленыя ў фізічных асоб малако і жывёлу».

Ва ўказаны дзень з 10.00 да 13.00 грамадзяне могуць звярнуцца з праблемнымі пытаннямі па гэтай тэматыцы, паведаміць аб фактах парушэнняў заканадаўства, а таксама ўнесці прапановы па ўдасканаленні ўказанай дзейнасці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *