Акцыі

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

ПАДРУЖЫЦЦА З ЗАКОНАМ

У раёне праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя «Дружым з законам!», накіраваная на вырашэнне праблем, звязаных з прафілактыкай правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

– Акцыя праводзіцца з мэтай фарміравання ў дзяцей і моладзі асэнсаваных законапаслухмяных паводзін, прывіцця ім духоўных каштоўнасцяў, імкнення да здаровага ладу жыцця. Важнай задачай з’яўляецца і ранняе выяўленне сямейнай нядобранадзейнасці, прапаганда адказнага бацькоўства, – зазначае намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Наталля Хвасько.

Камісія па справах непаўналетніх выступае арганізатарам і каардынатарам акцыі, якая праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з аддзелам адукацыі, спорту і турызму, аддзелам унутраных спраў, цэнтральнай раённай бальніцай, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, раённым камітэтам БРСМ і інш.

Раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны план правядзення акцыі. У ім прадугледжаны шэраг спартыўных і інфармацыйна-пазнавальных мерапрыемстваў для падлеткаў, прэзентацыі гурткоў і секцый, работа тэлефонаў даверу і кансультацыі з непаўналетнімі і іх бацькамі, у тым ліку і ананімныя, конкурсы малюнка і лістовак. Працягваецца добрая традыцыя сумесных таварыскіх сустрэч па міні-футболе паміж непаўналетнімі і супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх. Арганізацыя маніторынгу работы гурткоў і клубаў па інтарэсах у вячэрні час, рэйды па гандлёвых аб’ектах, дні адкрытых дзвярэй на прадпрыемствах, сустрэчы з педагогамі і т. п. Вынікі правядзення акцыі мяркуецца прааналізаваць на пасяджэнні камісіі на справах непаўналетніх.

 

ПЫТАННІ І АДКАЗЫ ДОМАЎЛАДАЛЬНІКАЎ

На Стаўбцоўшчыне праходзіць акцыя «Бяспека – у кожны дом!», каб яшчэ раз нагадаць пра неабходнасць бяспечнага жылля.

У рамках першага этапу выратавальнікі наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра. На сустрэчы яны яшчэ раз нагадалі пра выкананне правілаў пажарнай бяспекі ў доме або кватэры, агульнымі намаганнямі прыгадалі алгарытм дзеянняў у выпадку той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Таксама слухачам прапанавалі адказаць на пытанні тэматычнай віктарыны.

– Нярэдкія выпадкі, калі домаўладальнікі імкнуцца наладзіць свой быт прыгожа, утульна, з улікам сучасных патрабаванняў, але забываюць пры гэтым пра бяспеку жылля, – разважаюць выратавальнікі. – Купіць новыя шпалеры ці замяніць падлогу можна ў любы момант, але, калі здарыцца непапраўнае – загаранне ці пажар, – рамонт запатрабуе значна большых матэрыяльных выдаткаў, а ў горшым выпадку – разлічвацца прыйдзецца і сваім здароўем, жыццём.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *