Подзвіг бессмяротны

Нумары Тэма тыдня

У Мінску адбылася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да Вечнага агню і манумента Перамогі.

У ёй удзельнічалі: кіраўніцтва Міністэрства абароны на чале з міністрам Андрэем Раўковым, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар’яна Шчоткіна, прадстаўнікі іншых ведамстваў, грамадскіх арганізацый, ветэраны і замежныя госці.

Як адзначыў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў генерал-маёр у адстаўцы Анатоль Адоньеў, такія святы, як Дзень абаронцаў Айчыны і 100-годдзе Узброеных Сіл, – паказчык таго, што ў Беларусі на высокім узроўні шануюць подзвіг ветэранаў. «Калі мы адзначаем гэтую вялікую дату – 100-годдзе Узброеных Сіл, нашы сэрцы радуюцца таму, што подзвіг ветэранаў не забыты. Гэта сведчыць аб тым, што і маладое пакаленне шануе той подзвіг і гатова гэтак жа, як і мы, абараняць нашу родную краіну. Мы хочам, каб у нас быў мір і спакой, каб наша шчасце было забяспечана абаронай нашай Айчыны. І мы вельмі ўдзячны Прэзідэнту, які вядзе дакладна і ўпэўнена нашу краіну па шляху незалежнасці, – сказаў Анатоль Адоньеў. – Таму мне хацелася б павіншаваць усіх ветэранаў, жыхароў сталіцы і ўсёй краіны з гэтым святам. І няхай наша моладзь заўсёды будзе гатова да абароны Айчыны».

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *