Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

БУДЗЕ І ГАНКОНГСКІ РЫНАК

На ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», які традыцыйна адгружае сваю прадукцыю на расійскі рынак (летась да яго дабавіўся і казахстанскі рынак), бяруць кірунак і на цалкам новыя для сябе рынкі – краін Усходу.

Вытворцы вярнуліся з Масквы, з 25-й Міжнароднай выстаўкі прадуктаў харчавання і сыравіны для іх вытворчасці «Прадэкспа-2018», дзе шчыльна папрацавалі з патэнцыяльнымі спажыўцамі над заключэннем будучых кантрактаў. Цяпер гэтая інфармацыя апрацоўваецца, але, як падкрэслівае дырэктар камбіната Рамуальда Бурдукевіч, у стаўбцоўскіх перапрацоўшчыкаў відавочна акрэсліваецца ўсходні напрамак супрацоўніцтва. Ён закране В’етнам, Ганконг, а ў перспектыве – і Кітай. Ужо ёсць першыя заяўкі на мясныя пастаўкі ў Ганконг.  

 

ПАБОЛЬШАЛА ШМАТДЗЕТНЫХ СЕМ’ЯЎ

На фоне сярэднераённага зніжэння нараджальнасці за мінулы год у параўнанні з папярэднім годам, Слабадскі ФАП дае справаздачу аб тым, што павялічылася колькасць нараджэнняў на ўчастку, які абслугоўвае загадчыца медыцынскай установы Святлана Клімовіч.

У мінулым годзе нарадзіліся 11 дзетак. Адметна, што сярод іх адно дзіця – пятае ў сям’і, трое дзетак – трэція. Наогул фельчарска-акушэрскі пункт мае клопат пра 148 дзяцей і падлеткаў. З усіх сем’яў, у якіх ёсць непаўналетнія дзеці, 14 – шматдзетныя.

 

ПАДАРУНКАВЫ АБАНЕМЕНЕТ

Для кожнага з 248-мі маладых выбаршчыкаў раёна, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі ўпершыню, быў падрыхтаваны сюрпрыз.

У якасці падарунка – бясплатны абанемент на аднаразовае наведванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Ён дзейнічае на працягу месяца, а наведаць па ім можна любую з залаў ФАКа – трэнажорную, більярдную, тэнісную або басейн.

Сапраўды, што можа быць лепш, чым здаровы лад жыцця, які служыць асновай фізічнага і духоўнага самаразвіцця.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

РАСПРАЦАВАНЫ ПРАЕКТЫ ЗОН АХОВЫ

Па заяўцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь распрацаваў праекты аховы зон усіх помнікаў археалогіі на тэрыторыі нашага раёна. Яны цяпер знаходзяцца на зацвярджэнні ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Распрацоўваюцца праекты зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны. На Стаўбцоўшчыне яна прадстаўлена 23-ма аб’ектамі, якія занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

У ліку іх – помнікі сакральнай архітэктуры. Гэта Успенская царква ў в. Новы Свержань з варотамі і агароджаннем 1590 года пабудовы, царква Нараджэння Іаана Прадцечы ў аг. Вішнявец 1742 года пабудовы, Петра-Паўлаўскі касцёл з агароджаннем у в. Новы Свержань 1588 года пабудовы, касцёл св. Іосіфа ў аг. Рубяжэвічы 1911 года пабудовы, былы Кальвінскі збор (касцёл) у аг. Дзераўная 1590 года пабудовы, Налібацкі касцёл Узнясення Панны Марыі 1636 года пабудовы, адноўлены пасля пажару ў пачатку ХХ стагоддзя.

З кожным аб’ектам гісторыка-культурнай каштоўнасці падпісаны ахоўныя абавязацельствы новага ўзору, пашпарты, вырабленыя аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. На ўсіх помніках гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены ахоўныя дошкі.

 

АДЧУВАЛЬНАЯ ЭКАНОМІЯ

У ААТ «Дзераўное» за мінулы год атрымана даволі адчувальная эканомія гаруча-змазачных матэрыялаў. Палявых работ не пабольшала, а паліва на іх выкананне стала выкарыстоўвацца менш. Усяго за мінулы год сэканомлена ўсіх відаў ГЗМ на суму больш за 50 тысяч рублёў – немалая лічба. Паспрыяла гэтаму некалькі фактараў: устаноўка на тэхніку GPS-навігатараў, перагляд нормаў расходу паліва на выкананне той ці іншай тэхналагічнай аперацыі, строгі кантроль за выдачай гаруча-змазачных матэрыялаў і іх рэшткамі ў баках.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *