Пад эгідай БРСМ

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

280218

З АДКАЗНАСЦЮ ЗА КРАІНУ

Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы моладзь Стаўбцоўшчыны прыняла ўдзел у чарговым адкрытым дыялогу «Моладзь і выбары: формула адказнасці», арганізаваным абласным камітэтам БРСМ.

Стаўбцоўшчыну на ім прадстаўлялі вучні СШ № 2 г. Стоўбцы Ганна Янчур і Аляксандр Гарох разам з педагогам-арганізатарам Юліяй Зуевай. Сярод удзельнікаў і экспертаў адкрытага дыялогу былі кандыдаты ў дэпутаты з розных раёнаў Мінскай вобласці, кіраўнікі абласных камітэтаў БРСМ і прафсаюзаў, а таксама заслужаныя і знакамітыя людзі, якія праславілі Беларусь. Сярод іх – міс сямі кантынентаў, фотамадэль і фіналістка нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» Вераніка Каробка, сярэбраны прызёр Алімпіяды-2016 па цяжкай атлетыцы Вадзім Стральцоў, удзельніца дзіцячага Еўрабачання-2017 ад нашай краіны Хелена Мерааі, удзельнік адборачнага туру на дарослае Еўрабачанне Кірыл Ермакоў.

– Дыялог ладзіўся ў Мінску, на базе ДУ «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпкорпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс хол», і ператварыўся ў вялікую дыскусійную пляцоўку. Працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазона і маладзёжнае кафэ. Усё было надзвычай урачыста і прыгожа, гучала жывая музыка, – падкрэслівае асаблівасці першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Адна з інтэрактыўных пляцовак насіла назву «Карта добрых спраў», і кожны з удзельнікаў адкрытага дыялогу мог напоўніць яе сваімі думкамі і пачуццямі, прымацаваўшы сімвалічнае сэрца да той геаграфічнай кропкі, адкуль ён прыехаў, дзе жыве, самасцвярджаецца, і якая яму даражэй за ўсе іншыя на планеце.  

Што датычыць вынікаў выбараў і ўдзелу ў іх моладзі, то ў адным з тэлеінтэрв’ю старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на пытанне «Што парадавала падчас гэтых выбараў?» спаслалася менавіта на БРСМ, на новыя праекты і ініцыятывы маладзёжнай арганізацыі. Сапраўды, адкрытыя дыялогі БРСМ на тэму выбараў, удзелу моладзі ў жыцці грамадства, адказнасці за лёс краіны якраз і садзейнічаюць выхаванню свядомага выбаршчыка, грамадзяніна, патрыёта.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

НА ЗДЫМКУ: ля інтэрактыўнай «Карты добрых спраў» – актывіст СШ № 2 г. Стоўбцы Аляксандр Гарох.  

 

ЗА ЛЮБІМУЮ БЕЛАРУСЬ

У самыя розныя ідэі і крэатыўныя праекты ўвасабляецца акцыя БРСМ «За любімую Беларусь!», якая доўжыцца фактычна на працягу года. З пачатку 2018 года яна нагадала пра сябе некалькімі значнымі праектамі.

Адзін з праектаў – «Мой першы выбар» – звязаны з правядзеннем у нашай краіне кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Другі праект – «Валянцінка – куміру» – ужо можна назваць традыцыйным. Школьнікі рыхтуюць сваімі рукамі паштоўкі і сувеніры для тых, каго абагаўляюць на спартыўных пляцоўках і на сцэне, з чыім імем звязваюць далейшае развіццё нашай краіны.  

Сёлета на Стаўбцоўшчыне да вырабу ўласнаручных сувеніраў-«валянцінак» актыўна далучыліся Горкаўская СШ (дырэктар – Надзея Ермаловіч) і Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дзе вырабілі з нітак лялькі-абярэгі. Усе яны перададзены ў абласны камітэт БРСМ для далейшага ўручэння заслужаным людзям Беларусі.

 

СТРЭЛЫ АМУРА

У Дзень закаханых на рэтра-дыскатэку «Стрэлы Амура», арганізаваную раённым камітэтам БРСМ і аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сабралася цікавая маладзёжная кампанія. У яе складзе былі працаўнікі ААТ «Рочавічы», ААТ «Жацерава», ААТ «Дзераўное», Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната, філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы. Прадпрыемствы, іх прафсаюзныя камітэты ўзялі на сябе выдаткі за абслугоўванне сваіх работнікаў падчас рэтра-дыскатэкі ў рэстаране «Нёман». Раённы Цэнтр культуры і Любкаўшчынскі дом культуры паклапаціліся аб падрыхтоўцы культурна-забаўляльнай праграмы. Дружна, весела і па-сяброўску праходзілі конкурсы, удзельнікі выбралі сярод прысутных Валянціна і Валянціну.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *