Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне на працягу лютага 12 шлюбаў, зроблены чатыры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 17 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Максім Даўгапол, Вера Прыёмка, Анастасія Дамброўская, Ігнат Корань, Дар’я Аляшкевіч, Мілана Маліноўская, Арцём Панамарэнка, Максім Курак, Уладзіслаў Грыгаровіч, Злата Вялічка, Марк Печанько, Яраслава Гумен, Аляксей Шыбіцкі, Арына Макавецкая, Ксенія Пукач, Аляксей Рысявец і Яраслаў Кепель.

Зямны шлях закончыўся для 56-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі загаранне вагона-бытоўкі ПМК-233 на тэрыторыі шматпавярховага дома па вуліцы Міру, які будуецца. Ніхто не пацярпеў. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. У Дзенісах з-за няспраўнасці пячнога ацяплення ўспыхнулі некалькі гаспадарчых пабудоў, якія стаялі побач.

 

Міліцыяй зарэгістравана 91 паведамленне аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана восем крымінальных спраў, у сямі з іх устаноўлены падазроныя. Невядомы завалодаў аўтамабілем УАЗ райспажыўтаварыства, які знаходзіўся ля дома па вуліцы Свярдлова ў Стоўбцах, і ўчыніў на ім паездку. На вуліцы Цэнтральнай нецвярозы пашкодзіў нажом аўтамабіль «Пежо».

Пракуратурай раёна па выніках праверак унесены прадстаўленні начальнікам аддзела прымусовага выканання раёна і райаддзела міліцыі аб ухіленні парушэнняў заканадаўства пры выкананні судовых пастаноў у частцы маёмасных спагнанняў, а таксама крымінальна-выканаўчага, крымінальна-працэсуальнага заканадаўства і заканадаўства, накіраванага на папярэджанне рэцыдыўнай злачыннасці, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічалі.

Суд аштрафаваў на чатыры базавыя велічыні 58-гадовага жыхара Ячнага, які паўторна знаходзіўся ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане.

ДАІ затрыманы чацвёра п’яных вадзіцеляў і 15 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, выяўлены 38 недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксавана дзевяць ДТЗ. У іх ніхто не пацярпеў.

«Хуткая» атрымала 239 выклікаў да хворых, у тым ліку чатыры з іх – да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *