Іскры Алімпійскага агню

Нумары Спорт

Патушаны Алімпійскі агонь у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. І іскрынкі гэтага полымя, што разгараецца кожнае чатырохгоддзе, разляцеліся па ўсім свеце. Для самых умелых, якім спрыяе і ўдача, яны ўвасобіліся і ў залатыя, і, што таксама прэстыжна, у сярэбраныя і бронзавыя медалі. Іншыя абнавілі рэкорды сваіх краін, асабістыя рэкорды. І нават сам удзел – адзнака атлету на ўсім спартыўным шляху.

Поспех на Алімпіядзе – вяршыня спартыўных перамог. Алімпійскі чэмпіён – гонар і слава ўсёй дзяржавы. Пераможцам Алімпіяд устаноўлены помнікі ў многіх краінах, абсталяваны музеі славы. І такое прызнанне, яно міжнароднае, менавіта з пункту гледжання здароўя, аўтарытэту, надзейнасці нацыі. Нездарма Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў дасягненні спартсменаў самай лепшай дыпламатыяй краіны.

А хіба ж не праўда, што падзеі на Алімпіядзе прыцягвалі ўвагу ледзьве не ўсіх нас. «Як там Домрачава?» – пытанне, што задавалі і людзі, здавалася б, далёкія ад спорту. І чакалі, калі тэлерэпартажы з арэн Пхёнчхана выявяць, ці падмацуе слаўная спартсменка свой залаты набытак яшчэ медалямі з гэтых Алімпійскіх гульняў.

«Ура!» – гучна раздавалася ў тысячах кватэр. З хваляваннем, захапленнем глядзелі, як маланкава імчыцца па лыжні, трапна страляе Домрачава і заканчвае біятлонную эстафету першай, замацоўвае поспех сябровак па камандзе. І вось зборная Беларусі на п’едэстале гонару. Вось яны, чэмпіёнкі Алімпіяды-2018: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава. І Дар’я Домрачава, якая здабыла яшчэ і сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы.

А яшчэ раней бачылі, як складаныя акрабатычныя піруэты, узляцеўшы з лыжнага трампліна ў фрыстайле, выконвае Ганна Гуськова. І гэта было першае золата Беларусі на Алімпійскіх гульнях ў Паўднёвай Карэі.

На жаль, не толькі святочны водбліск агню гэтай Алімпіяды. Так, і спецыялісты, і проста гледачы не маглі пагадзіцца з адзнакамі, якія выставілі за ідэальнае выступленне ў мужчынскіх стартах фрыстайла Алімпійскаму чэмпіёну-2014 Антону Кушніру. Практычна каманду Беларусі пазбавілі новай алімпійскай узнагароды, перакрэслілі тытанічную працу таленавітага спартсмена. У гэтым радзе суб’ектыўных, палітызаваных адносін і пазбаўленне права каманды Расіі выступаць пад флагам сваёй краіны, дыскваліфікацыі спартсменаў, якія не мелі дачынення да прымянення забароненых стымулятараў, допінгу. Аднак хмары над шматвяковай славай Алімпіяд павінны развеяцца. Алімпійскія гульні, якія зарадзіліся ў глыбокай старажытнасці ў Грэцыі, калі спыняліся войны, заключаліся перамір’і, павінны пацвярджаць высокія спартыўныя і агульначалавечыя маральныя прынцыпы.

А спартыўная эстафета працягваецца – праз чатыры гады наступныя зімовыя Алімпійскія гульні, праз два гады – летнія. Надзвычай важная падзея – Еўрапейскія спартыўныя гульні ў Мінску ў 2019 годзе. І ці можам мы марыць, што алімпійскую славу краіны памножаць нашы землякі? А чаму б і не. Можна сказаць, эфектыўна працуе ў развіцці лыжнага спорту Коласаўская школа. Выдатныя педагогі, умелыя мясцовыя спецыялісты Валерый Кузняцоў і Эдуард Варывоцкі. Не тая матэрыяльная база, як у спецыялізаваных спартыўных школ? Дык галоўнае ж у сельскай школе – даць рабятам належныя першапачатковыя веды, прывучыць да падтрымання фізічнай формы. І што не менш важна – усяліць веру ў свае магчымасці. А матэрыяльная база? Падарункам ад райвыканкама Коласаўскай школе стала пнеўматычная вінтоўка вытворчасці майстроў з Іжэўска. А лыжы тут ёсць… І ёсць алімпійскія надзеі. Выпускнікі школы Яўген Ліпай і Максім Рудніцкі выступаюць у маладзёжнай зборнай Беларусі па біятлоне, знаходзяцца ў рэзерве галоўнай каманды рэспублікі. Можна прыгадаць і Дар’ю Блашко. Яна нарадзілася і ўдасканальвала майстэрства ў Наваполацку, але і Стоўбцы ёй не чужыя. Тут жывуць яе бабуля, цётка, да якіх Даша прыязджала, трэніравалася. Блашко, якая вызначалася ў выступленнях на маладзёжным чэмпіянаце свету, была рэальным прэтэндэнтам для выступленняў у зборнай Беларусі. Але нечакана яна перайшла ў каманду Украіны. Што ж, на алімпійскім п’едэстале побач з Дар’яй Домрачавай і Надзеяй Скардзіна – Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава. І ўсе мы ім радасна апладзіравалі.

Фёдар БАНДАРОВІЧ



Tagged

1 комментарий по теме “Іскры Алімпійскага агню

  1. Кстати, Д.Блашко перешла в команду Уераины не нечакана. Её не ценили у нас, была на задворках. Читайте, уважаемый Фёдар Бандарович, ее интервью:

    Мы с тренером оказались в огромных долгах. Гнетет, когда не видишь света в конце тоннеля»

    — Когда вы окончательно решили сменить команду?

    — В начале лета. Два последних года полностью отдавалась работе, тратила все заработанное на подготовку и надеялась на понимание со стороны Белорусской федерации биатлона. Но в какой-то момент мы с моим тренером Владимиром Анатольевичем Махлаевым оказались в огромных долгах и перед выбором: либо я должна готовиться в республиканском центре олимпийской подготовки «Раубичи», либо искать другие варианты.

    — Белорусская федерация биатлона финансировала вашу подготовку?

    — Да, но получение финансирования было проблемным. При этом мы все же находили компромисс с предыдущим председателем федерации Валерием Павловичем Вакульчиком. Он выслушивал разные мнения и принимал здравые решения. После смены руководства нам везде включали красный свет. Так произошло из-за отказа готовиться в команде «Раубичи».
    — Часто приходилось ездить на сборы за свои деньги?

    — Нет, сборы в основном финансировала федерация, хотя были и поездки за свой счет. Но покупка лыж, палок, смазки и других важных компонентов всегда была исключительно на наших плечах. За два года я не получила от Белорусского клуба биатлона ни одной пары лыж. Часть инвентаря предоставляли спонсоры, которых мы с тренером находили самостоятельно, а часть покупали сами. Гнетет, когда не видишь света в конце тоннеля.

    — Почему вам не всегда выделяли финансирование?

    — Потому что я готовилась отдельно от команды. Понимаю, что, находясь вне команды, спортсмен во многом проигрывает. Но я не захотела работать в команде «Раубичи», где нет гарантий, что тренеры этой группы останутся на местах, а их не сменят новые. Там нет уверенности в планомерной подготовке с одним тренером, поэтому я решила продолжить работу с Владимиром Махлаевым.

    В этом году накануне летней подготовки мы с тренером месяц искали финансирование для предсезонных сборов, но так ничего и не получили. Аргумент федерации — провальный чемпионат мира среди юниоров. Хотя я провела в десятке все четыре гонки чемпионата и не считаю, что завалила старт. В биатлоне один выстрел может решить очень многое.
    «Мой тренер не из тех, кто будет портить карьеру спортсмена ради своих интересов»

    — Главная причина перехода — желание продолжать работу именно с Владимиром Махлаевым?

    — Мне было важно работать под руководством Владимира Анатольевича, который ведет меня с 10 класса. Я была не против готовиться в общей группе, но под контролем моего тренера. Федерация упорно не включала его в списки тренерского штаба независимо от результатов.

    После успешного юниорского чемпионата мира 2015 года Владимира Анатольевича уволили из команды центра «Раубичи», а ее саму распустили. После этого спортсмены из его группы какое-то время пытались найти себя в биатлоне, но вскоре многие все равно закончили карьеру. А сейчас мы видим, что некому выступать на Кубке IBU.

    — Владимир Анатольевич хотел работать только с вами или готов был подключиться к работе и с другими спортсменами?

    — Он был готов работать наравне и с другими белорусскими биатлонистками. Я даже ходила на прием к министру спорта Александру Шамко по поводу работы с этим тренером. Он обещал подумать над моим вопросом. Но мы так и не получили ответа. Теперь в украинской команде Владимир Анатольевич задействован именно на таких условиях — как мой личный тренер и один из тренеров команды Б сборной Украины.
    Читать полностью: https://sport.tut.by/news/biathlon/574280.html

    Читать полностью: https://sport.tut.by/news/biathlon/574280.html

    Читать полностью: https://sport.tut.by/news/biathlon/574280.html

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *