Крэдыты на пасяўную

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 113 ад 11 лютага г. г. «Аб фінансаванні веснавых палявых работ», сельгаспрадпрыемствам нашага раёна Аграпрамбанк выдзяляе крэдыт на суму 7800 мільёнаў рублёў. Грошы пойдуць на набыццё мінеральных угнаенняў, нафтапрадуктаў, запчастак для рамонту сельгастэхнікі і інш. Ужо вызначана, што менавіта на тукі будзе патрачана 2500 мільёнаў рублёў. Працэнты за карыстанне крэдытам у памеры тры чацвёртых стаўкі рэфінансавання (сёння яна складае 23,5 працэнта) павялічаны не больш чым на тры працэнтныя пункты. Адна чацвёртая частка працэнтаў сельгасарганізацыям будзе кампенсавана за кошт сродкаў раённага бюджэту. Акрамя гэтага выдзелены льготныя крэдыты на закуп гаруча-змазачных матэрыялаў і мінугнаенняў для правядзення гадавых масавых палявых кампаній пад 10 працэнтаў гадавых. Агульная сума крэдыту складзе звыш 27 мільярдаў рублёў.  Менавіта 14086 мільярдаў рублёў запланавана патраціць на набыццё ГЗМ. Адзінаццаць сельгаставарыстваў ужо атрымалі крэдыты і часткова іх асвоілі.

На правядзенне веснавой пасяўной з Фаніпальскай нафтабазы ўжо завезена ў гаспадаркі паліва на суму каля 2 мільярдаў 600 мільёнаў рублёў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *