На конкурсе І. І. Жыновіча

Культура Нумары

Вучні Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў выдатна выступілі на рэгіянальным туры VІІІ Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. І. Жыновіча. Конкурс гэты вельмі складаны. Ён праходзіць у тры туры ў трох узроставых катэгорыях. Адметнасцю з’яўляецца тое, што канкурсантам патрэбна абавязкова выконваць твор беларускага кампазітара.

Дзіцячую школу мастацтваў прадстаўлялі: у малодшай групе – Ксенія Стонька (ІІ месца, выкладчык С. В. Крамко), Вераніка Чэрнік (ІІІ месца, выкладчык Г. У. Несялоўскі), Аляксандр Уласік (ІІ месца, выкладчык Л. С. Крамко), Ціхан Ланкевіч (І месца, выкладчык Л. С. Крамко); у сярэдняй групе – Дзмітрый Хвалей (І месца, выкладчык С. В. Крамко), у старэйшай групе – Паліна Міткевіч (І месца, выкладчык Г. У. Несялоўскі).

Вучні, якія атрымалі першае месца, прайшлі ў абласны тур. Вельмі прыемна, што Стаўбцоўская школа была самая прадстаўнічая па колькасці ўдзельнікаў і вылучылася высокім выканальніцкім майстэрствам канкурсантаў.

Людміла КРАМКО,выкладчык Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *