Паклапаціцеся пра сваё здароўе

Медыцына Нумары

Паважаныя жыхары горада і раёна! На частыя пытанні, як пазбегнуць прастуды і не захварэць на грып, хачу даць некалькі простых парад. Грып – гэта вірус, які перадаецца паветрана-кропельным шляхам і паражае органы дыхання.

У першую чаргу трэба падрэсліць, што ў сучасны момант захваральнасць на прастудныя вірусныя інфекцыі знаходзіцца на нізкім узроўні. Вірусы пакуль дрэмлюць, пад’ёму захваральнасці не назіраецца. Школы і дзіцячыя сады працуюць у звычайным рэжыме.

Патрэбна адзначыць, што 90 працэнтаў пацыентаў, з тых, хто звярнуўся па медыцынскую дапамогу, – людзі, якія не зрабілі прышчэпкі. Гэта пацвярджае, што лепшая абарона ад рэспіраторных вірусных інфекцый – вакцынацыя. Аднак рабіць яе ўжо позна, таму абараніцца ад прастудных захворванняў дапамогуць элементарныя меры прафілактыкі.

Рэкамендуецца часцей бываць на свежым паветры, аднак пры гэтым апранацца па надвор’і, прамываць нос ці змазваць яго пазухі аксалінавай маззю, выкарыстоўваць прэпараты, якія ўмацоўваюць імунітэт, рэгулярна (па 3-4 разы на дзень па 15-20 мінут) праветрываць памяшканні і рабіць вільготную ўборку. Уключаць у свой рацыён пабольш фруктаў. Напрыклад, сярэдні апельсін, грэйпфрут, ківі ці два мандарыны ўтрымліваюць сутачную норму вітаміну С.

У гэты перыяд пазбягайце абдымкаў, пацалункаў, а таксама кантактаў з хворымі людзьмі.

Старайцеся высыпацца – у зімовы час арганізму патрэбна не менш за 8 гадзін сну ў суткі, у іншым выпадку клеткі не паспяваюць аднавіцца, з-за чаго слабее імунітэт.

Не нервуйцеся і не перажывайце з-за дробязяў – здароўе даражэй.

Ігар КУНЦЭВІЧ,галоўны санітарны ўрач раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *