Абслугоўванне, сацыяльная сфера

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

ДЛЯ МІКРАРАЁНА

На вуліцы Зялёнай у Стоўбцах здадзена ў эксплуатацыю шафа тэлекамунікацыйная, і з яе увядзеннем у жыхароў цэлага мікрараёна за чыгункай з’явілася магчымасць атрымліваць сучасныя паслугі сувязі.

Гэты мікрараён доўгі час лічыўся праблемным участкам, дзе прыкладна двум дзясяткам абанентаў маглі прапанаваць толькі бесправадную тэлефонную сувязь. Людзі стаялі на чарзе на правадную сувязь, каб акрамя тэлефона мець магчымасць падключыць высокахуткасны інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне і т. п. «Запрашаем абанентаў, якія пражываюць у гэтым мікрараёне, у наш сэрвісны цэнтр. Будзем рады прапанаваць ім пакеты паслуг, у тым ліку такія папулярныя, як «Сямейны», «Ясна», – зазначае спецыяліст Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі Таццяна Салавей.  

Абаненты Новага Свержаня пакуль карыстаюцца меднымі лініямі сувязі, аднак апошнім часам каля трох дзясяткаў іх таксама змаглі падключыць пакет паслуг «Ясна». Пры наяўнасці ў абанента тэхнічнай магчымасці і жадання зрабіць гэта дазволіла ўстаноўка на тэлефоннай станцыі дадатковай платы. Відавочна, што абаненты чакалі гэтага моманту і атрымалі галоўную, якасную, перавагу – высокую хуткасць інтэрнэту, большую разнастайнасць паслуг электрасувязі.

 

ЗАКАЗЧЫКІ ВЫБІРАЮЦЬ

ААТ «Стаўбцоўская ПМК» працуе ў розных сферах народнай гаспадаркі, але найбольш цесныя стасункі наладжаны з сельгаспрадпрыемствамі раёна.

Вытворцы вырабляюць для малочнатаварных фермаў стойлавае абсталяванне, займаюцца абслугоўваеннем даільных і халадзільных установак, зернесушыльнай гаспадаркі. Шмат заказаў звязана з набыццём тэхнічных газаў для зварачных работ. ПМК рэалізуе іх у поўным асартыменце – кісларод, вуглекіслата, ацэтылен, азот, аргон, МАФ, гелій. Плануе павялічыць падменны фонд балонаў, каб больш аператыўна забяспечваць сваіх заказчыкаў.

Іх паслугі звязаны таксама з выкананнем санітарна-тэхнічных работ, якія закранаюць як новыя аб’екты, так і дзеючыя вытворчыя і сацыяльныя аб’екты, дзе неабходна правядзенне рамонтных работ. Прадпрыемства практыкуе выраб нестандартнай прадукцыі, якая служыць для добраўпарадкавання.  

– Мінулы год завяршылі са станоўчым вынікам і спадзяёмся на паспяховую работу і ў 2018 годзе, – адзначае дырэктар Стаўбцоўскай ПМК Аляксандр Пашкевіч.

Задзел для гэтага створаны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

З МОДНЫМ СІЛУЭТАМ

Раённы камбінат бытавога абслугоўвання падрыхтаваў вясеннюю калекцыю адзення для ўдзелу ў конкурсе «Модны сілуэт».

Конкурс пройдзе ў Мінску і збярэ мадэльераў і дызайнераў адзення з усёй Мінскай вобласці.

Як расказвае в. а. дырэктара камбіната бытавога абслугоўвання Аляксандр Камаеў, падрыхтаваная ведамасным швейным атэлье на сталічную выставу калекцыя адзення потым будзе прапанавана ў продаж у ведамасных магазінах камбіната.

Служба быту раёна мае намер ісці шляхам інавацыйных распрацовак, што характарызуе цяпер яе работу і ўмацоўвае пазіцыі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *